Антыбіётык новабіяцын знішчыў агрэсіўныя формы раку грудзей
Навукоўцы з ЗША выявілі, што антыбіётык, які актыўна прымянялі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя для барацьбы з інфекцыямі, можа змагацца з агрэсіўнымі формамі раку грудзей.

Фота Depositphotos.com
Ад раку грудзей штогод паміраюць каля 627 тысяч жанчын. У апошнія гады дактары ўскладаюць надзеі на PARP-інгібітары, якія могуць падаўляць рост большасці агрэсіўных форм раку грудзей.
Аднак вопыты даследчыкаў з ЗША паказалі, што антыбіётык новабіяцын хутка і эфектыўна знішчаў тыя віды пухлін, на якія не дзейнічалі ні PARP-інгібітары, ні іншыя лекі. Больш за тое, прэпарат не знішчаў масава здаровыя клеткі малочнай залозы.
Такія ж вынікі паказалі вопыты на мышах, у чый арганізм імплантавалі фрагменты пухлін. Цяпер навукоўцы будуць праводзіць клінічныя выпрабаванні з удзелам валанцёраў.
Вынікі новага даследавання былі апублікаваныя ў навуковым часопісе Nature Cancer.
«Бяспека новабіяцыну не выклікае сумненняў, пры гэтым антыбіётык можна прымаць пераральна, што з’яўляецца перавагай перад іншымі сродкамі лячэння раку. Мы збіраемся праверыць яго ў камбінацыі з іншымі прэпаратамі на пацыентах», — адзначае Алан Д’Андрэа з Інстытута ракавых даследаванняў імя Дана-Фарбер.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Каментары