Аўто

На велазаводзе ў Мінску выпусцілі электрычны мікракар за 9900 даляраў. Але ён не зусім беларускі

Мінскі мотавелазавод выпусціў электрамабіль, дакладней, электрычны квадрыцыкл. Пакуль гэта доследны ўзор, які яшчэ праходзіць выпрабаванні і дапрацоўку, пры гэтым яго ўжо можна купіць, паведамляе Zerkalo.io.

Фота: ABW.by

Квадрацыкл мае электрарухавік на 4 кВт, размешчаны ззаду пад багажнікам (даволі ўмоўным, ён з'яўляецца, калі скласці заднія сядзенні). Спераду ў яго літый-іённы акумулятар на 8 кВт*г, запас ходу чакаецца на ўзроўні 120-150 км, але пакуль гэта не дакладна. Зараджаецца машына за 6-8 гадзін ад разеткі, заяўлены расход энергіі — 6 кВт*г/100 км. У квадрыцыкле ёсць электраўзмацняльнік руля, кандыцыянер, мультымедыйная сістэма, камера задняга віду і іншыя «выгоды». Маса машыны складае каля 463 кг, піша ABW.by

Фота: ABW.by

Як патлумачылі журналістам супрацоўнікі завода, квадрыцыкл — беларуска-кітайскае тварэнне, прывезенае з-за мяжы, гэта доследны ўзор, у ім яшчэ дапрацоўваюць некаторыя аспекты, машына яшчэ не сертыфікаваная ў Беларусі. Тым, хто купіць гэты транспартны сродак, трэба будзе рэгістраваць яго ў ДАІ, для кіравання, хоць гэта і квадрыцыкл, патрэбныя правы катэгорыі «В». Хуткасць яго руху на дарогах агульнага карыстання не павінна перавышаць 60 км/г.

Фота: ABW.by

Пры гэтым машыну ўжо гатовыя прадаваць. Прадпрыемства прапануе замовіць яе за 9900 даляраў з 50-адсоткавай перадаплатай, пры гэтым можна будзе назіраць за зборкай свайго асобніка, а праз год эксплуатацыі пакупніку абяцаюць «кэшбэк» у 20% ад кошту. У працэсе лакалізацыі машыну маюць намер зрабіць таннейшай.

Цяпер квадрыцыкл называецца проста — M1NSK.

Аднак, як высветлілася, беларускім гэты аўтамабіль можна назваць толькі вельмі ўмоўна.

Як выявіў The Village, ён з'яўляецца поўнай копіяй мікракара Eleksa CityBug. Гэта электрычны аўтамабіль кітайска-афрыканскага паходжання. Eleksa — паўднёваафрыканская кампанія з офісам у Прэторыі, якая выпускае самыя розныя тыпы электрычных транспартных сродкаў, пачынаючы ад скутараў і мотаблокаў. Але сама вытворчасць машын размешчаная ў Кітаі ў правінцыі Шаньдун.

Eleksa CityBug. Фота: topauto.co.za

У ПАР продажы Eleksa CityBug пачаліся ў канцы 2021 года, і журналісты празвалі яго «самым танным электракарам Афрыкі». Кошт яго складае 230 тысяч рэндаў (каля 14 тысяч даляраў). Аўтамабіль прадаецца і на іншых рынках, у тым ліку ва Уругваі, Вялікабрытаніі, Германіі і некаторых іншых еўрапейскіх краінах. Ён сертыфікаваны ў Еўрасаюзе як цяжкі электраквадрыцыкл.

Дадамо: мяркуючы па фота, M1NSK з'яўляецца нават не копіяй Eleksa CityBug, а фактычна ім самім. На рулі і капоце квадрыцыкла, вырабленага на «Мотавелазаводзе», красуецца лагатып паўднёваафрыканскага брэнда.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць