Набор цукерак «Жадаю вам» вытворчасці беларускай «Камунаркі» раней быў выкананы ў чырвона-белых колерах, а цяпер афармленне памянялася на бела-бэзавае. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

«Карыстальнікі ў сацсетках жартуюць, што каляровую гаму проста змянілі на больш модную ў гэтым сезоне, і ўспамінаюць народнае «Пахне чабор», — піша канал.

Афармленне цукерак фабрыка памяняла ў чэрвені. «За аснову мы ўзялі адценне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сімволіцы», — напісала ў сацсетках прэс-служба «Камунаркі».
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары
тыя шакаладкі купляла менавіта з-за дызайна этыкетак, гэтыя, нягледзячы на мову і сімвалы, што засталіся, не куплю. зусім не мой колер