Эканоміка

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Кампаніі з беларускімі каранямі ў Літве выраслі за мінулы год у 3 разы па колькасці зарэгістраваных супрацоўнікаў. Гэта прывяло да росту попыту на офісныя памяшканні. Па даных міжнароднай кампаніі Colliers, з усіх офісаў, арандаваных айцішнікамі за мінулы год, каля 50% знялі менавіта кампаніі з беларускімі каранямі, піша devby.io.

Офіс Wargaming у Вільні. Фота: Гугл-панарама

Як адзначаюць у Colliers, 2022 год нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю (рост інфляцыі і цэн на энергарэсурсы), аказаўся адным з рэкордных па колькасці новых офісаў у Вільні. Усяго дадалося каля 111 тысяч кв.метраў якасных офісных плошчаў. За апошнія 10 гадоў больш прадуктыўным быў толькі 2020 год. Тады было ўведзена ў эксплуатацыю 113 тысяч кв. метраў офісаў.

За 2022 год бізнэс арандаваў 108 тысяч кв. метраў офісных плошчаў. Гэта самы высокі паказчык за ўсе гады.

Найбуйнейшымі арандатарамі сталі кампаніі ІТ-сектара. За год яны знялі амаль 30 тысяч кв. метраў офісаў, або 28% ад агульнага аб'ёму. Гэта на 8% больш, чым у 2021 годзе.

Сярод ІТ-сектара найбуйнейшымі арандатарамі аказаліся кампаніі з беларускімі каранямі. Яны арандавалі каля 15 тысяч кв.метраў офісаў з 30 тысяч.

Найбуйнейшыя замежныя кампаніі-арандатары ў ІТ з беларускімі каранямі — Wargaming, Flo, Melsoft, EPAM, EIS Group.

Зрэшты, сёлета попыт на офісы з боку айцішнікаў можа знізіцца. Як адзначаюць аналітыкі Colliers, большая частка ІТ-кампаній адкрылася ў Літве ў 2020-2021 гадах. Актыўны попыт на офісы прыйшоўся на 2022 год. Таму цяпер такога актыўнага пашырэння не адбываецца. Запыты на офісныя плошчы як правіла, невялікія — 100-600 кв.метраў.

Асаблівых патрабаванняў да офісных памяшканняў з боку ІТ-кампаній з беларускімі каранямі няма. Гэта, як правіла, цэнтральнае месцазнаходжанне, якасная архітэктура і дызайн, наяўнасць парковачных месцаў (звычайна хочуць больш, чым можа даць арандадаўца), змяшаная планіроўка (кабінеты і open space), пераважна з аздабленнем.

Пры гэтым шэраг дэвелапераў гатовыя даць дадатковыя паслугі арандатарам: перагаворныя пакоі, агульныя кухні, зоны адпачынку, тэрасы і прылеглыя тэрыторыі. Кошт гэтых паслуг часам ужо ўключаная ў арэнду.

За мінулы год стаўкі нязначна выраслі. Офісы класу «А» прапануюць у арэнду па 15-20 еўра за кв.метр без ПДВ і эксплуатацыі, класу «B» — па 10-14,5 еўра за кв. метр.

У Colliers прагназуюць, што ў гэтым годзе стаўкі наўрад ці знізяцца, асабліва на якасныя офісы ў цэнтры горада, якіх не хапае. Пра гэта сведчыць і вакантнасць. У прыватнасці, у офісах класу «А» яна даволі нізкая — каля 7% свабодных плошчаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва24

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць аднапакаёвую кватэру са смеццеправодам проста на кухні6

Нявесткай новага прэзідэнта Сірыі аказалася грамадзянка Расіі2

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам3

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля33

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць2

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай11

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва24

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць