фотаблог Юліі Дарашкевіч2020

Прафесар Ільхам Аліеў пра армян

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэту.

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэту.

У праграме візіту кіраўніка Азербайджана ў Мінску значыўся выступ перад выкладчыкамі і студэнтамі БДУ. Сустрэча адбывалася ў рэктараце ВНУ, на Бабруйскай, 5а. Журналістаў папрасілі прыйсці на мерапрыемства за гадзіну.

Ахоўнікі з рацыямі і сабакам пільна даглядалі ўсе рэчы. А на першым паверсе тоўпіліся дзяўчаты ў нацыянальных строях, якія мусілі сустракаць высокага госця.

Падымаюся на другі паверх. Адразу насустрач ідуць рэктар БДУ Сяргей Абламейка і міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Заля, дзе адбываюцца пасяджэнні Вучонай рады, разлічаная на 120 чалавек. Паціху збіраюцца азербайджанскія студэнты ў блішчастых касцюмах і наваксаваных чаравіках. Нашы студэнты з факультэту міжнародных стасункаў. Усе вокны былі старанна зачыненыя, ці зацягнутыя фіранкамі.

Доктар палітычных навук Ільхам Аліеў заходзіць у залю ў суправаджэнні ўсё тых жа Абламейкі і Радзькова. Рэктар ВНУ на правах гаспадара займае месца пасярэдзіне, а прэзідэнт з міністрам размяшчаюцца па баках.

Першым слова бярэ менавіта Сяргей Абламейка, які паведамляе, што

30 кастрычніка было прынятае рашэнне надаць сп.Аліеву званне ганаровага прафесара БДУ. Навіну прысутныя сустракаюць апладысментамі. Лідэру Азербайджану ўручылі мантыю і дыплом, пасля чаго папрасілі зрабіць невялікую прамову.

Аліеў пачаў з таго, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам атрымалі вялікі поспех. Ён прывёў прыклад заводу па зборцы трактароў, што запрацаваў у каўказскай Гянджы. «Я вельмі задаволены тым, як развіваюцца нашы адносіны. Мы бачым канкрэтныя вынікі і дакладную перспектыву нашага супрацоўніцтва», — кажа І.Аліеў.

Прэзідэнт зазначыў, што за апошні час ягоная краіна прайшла шлях мадэрнізацыі. «Цяпер Азербайджан — самадастатковая краіна», — казаў з кафедры прафесар.

Па словах Аліеў, сёлета Азербайджан з’яўляецца адной з нямногіх краін, дзе працягваецца эканамічны рост, а ў краіне праводзяцца ліберальныя рэформы ў галіне эканомікі.
Адным з галоўных дасягненняў ён назваў эканамічную бяспеку і незалежнасць Азербайджану, якая стала магчымая дзякуючы вялікім запасам нафты і газу.

Значная частка прамовы Аліева была прысвечаная канфлікту Азербайджана і Арменіі ў Нагорным Карабаху. «Гэты канфлікт быў нам навязаны. Сепаратысцкія тэндэнцыі пры дапамозе армян прывялі да вайны, да этнічных чыстак азербайджанцаў.

Больш за 1 мільён маіх суайчыннікаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Каля 20% азербайджанскай тэрыторыі зараз акупаваныя. Там разбурана ўсё: нашы школы, бальніцы, могілкі, мячэці», — кажа Ільхам Аліеў.

«Была парушаная тэрытарыяльная цэласнасць краіны. Мы прэтэндуем толькі на аднаўлення справядлівасці, законнасці, пастановаў ААН. Армяне кажуць пра самавызначэнне мясцовага насельніцтва. Але калі б яны хацелі стварыць дзяржавы ва ўсіх месцах, дзе жывуць армяне, то атрымалася б у свеце не менш за 20 армянскіх дзяржаў. Мы перакананыя, што вырашэнне гэтага канфлікту — гэта пытанне часу», — зазначыў госць.

Аліеў падкрэсліў, што пасля развалу СССР Азербайджан быў найменш падрыхтаваны да незалежнасці. «Цяпер жа мы маем стабільную, прадказальную, дынамічную дзяржаву, якая дае людзям магчымасць самарэалізавацца ва ўсіх сферах.

У Азербайджана цяпер шмат сяброў у свеце, у тым ліку Беларусь», — так скончыў Аліеў свой выступ.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць