Ежа55

Бульбяная бабка 

Сытная беларуская бабка гатуецца з цёртай бульбы, прыпраўленай кавалачкамі сала або бекону і смажанай цыбуляй. Раней яе рабілі ў печы, а сёння гатуюць у духоўцы — да таго часу, пакуль не стане залацістай зверху і пульхнай і крэмавай унутры.

Potato babka
Фота: borisovmeat.by

Каб згатаваць бульбяную бабку, вам спатрэбіцца:

  • 1,5-2 кг сырой ачышчанай бульбы
  • 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная
  • 1 маленькая цыбуліна, нацёртая, па жаданні
  • 250-450 г бекону, нарэзанага невялікімі кавалачкамі
  • 1 вялікае яйка
  • 2 сталовыя лыжкі смятаны
  • 2 сталовыя лыжкі мукі
  • 1 1/2 чайнай лыжкі солі або на свой густ
  • 1/2 чайнай лыжкі молатага чорнага перцу
  • для падачы: смятана і зялёная цыбуля

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Бульбу натрыце на дробнай тарцы, як на аладкі. (Вы таксама можаце выкарыстоўваць кухонны камбайн.)
  3. Невялікую цыбуліну таксама натрыце на самыя дробныя адтуліны таркі і змяшайце з ужо нацёртай сырой бульбай.
  4. У 25-сантыметровай чыгуннай (ці іншай) патэльні гатуйце бекон на сярэднім агні, пакуль ён не стане залацістым і храбусткім. Зніміце бекон з патэльні і выкладзіце на талерку, засланую папяровымі ручнікамі.
  5. Пакіньце трохі бекону, каб упрыгожыць бульбяную бабку, калі яна будзе гатовая. Пакіньце трохі тлушчу ад бекону (1-2 сталовыя лыжкі), а астатняе выкіньце. Вялікую цыбуліну парэжце і абсмажце ў тлушчы, які застаўся ад бекону, на сярэднім агні, пакуль цыбуля не стане мяккай і злёгку залацістай па краях. Адстаўце чыгунную патэльню, каб потым у ёй запячы бульбяную бабку. Не мыйце яе. (Калі ў вас няма магчымасці запякаць у чыгуне, выкарыстоўвайце звычайную форму для запякання).
  6. У вялікую міску, у якой вы націралі бульбу, дадайце абсмажаныя бекон і цыбулю, яйка, муку, 2 сталовыя лыжкі смятаны, соль, молаты чорны перац і перамяшайце.
  7. З дапамогай лапаткі ці іншага кухоннага начыння размяркуйце трохі тлушчу ад бекону па баках чыгуннай патэльні (ці формы для запякання). На дне ўжо павінна быць дастаткова тлушчу.
  8. Выкладзіце цеста ў форму і разраўняйце яго паверхню. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і запякайце каля 45 хвілін.
  9. Вышмаруйце верх бульбяной бабкі тлушчам ад бекону, распаленым маслам ці алеем. Гэта дапаможа зрабіць верхавіну больш хрумсткай. Павялічце тэмпературу духоўкі да 230 градусаў і запякайце бабку яшчэ 10-15 хвілін, пакуль яна не стане залацістай і хрумсткай звонку і не прасмажыцца ўнутры.
  10. Дастаньце з духоўкі, астудзіце 10-15 хвілін і падавайце гарачай. Упрыгожце беконам, нарэзанай зялёнай цыбуляй і падавайце са смятанай. Бульбяную бабку лепш за ўсё падаваць адразу.

Больш рэцэптаў:

Бульбяная бабка з морквай, як у бабулі РЭЦЭПТ

Таўканіца, крышаны, гарбузовая каша ды іншыя кулінарныя радасці дзяцінства ў Драгічыне

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Сапраўдная беларуская кухня: Кальрабі звычайным спосабам

Каментары5

  • Žvir
    11.11.2023
    Aj, nie. 

    Heta nie babka. Heta chutčej niejkaja zapiakanka. Maja induska (pavarycha) hetak zapiakanku z buļby robic`. 

    Sapraūdnuju, spradviečnuju babku, aūtentyčnuju(!) babku, maja maci hatavala, i ja viedaju, jak jaje hatavac`, i jakoj jana pavinna byc` viedaju ! Viedaju, čym i jak jaje zapraūliajuc`, i što dadajuc` u jaje ! 

    Vos`, užo ū chutkim časie, sam jaje, sapraūdnuju babku, i zhatuju, sam i zjem ! 
  • mikola
    11.11.2023
    Velmi dobra jada....Maja zonka-polka tez geta gatovic kali-nekali...
  • чаго гэта вы рашылі не размяшчаць мой рэцэпт?
    11.11.2023
    дубаль 2.
    галубцы)
    капустныя лісты + таркаваная сырая (!) картопля (сок аджаць) + соль. усё. гатаваць, як звычайныя галубцы. гэта смачна

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба32

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба32

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць