Вайна1717

«Расіяне хочуць захапіць да 9 мая Часаў Яр». Сырскі — пра сітуацыю на фронце

Расійскія войскі засяроджваюць намаганні для прарыву абароны на захад ад Бахмута, каб выйсці да канала Северскі Данец — Данбас і захапіць Часаў Яр. Расійскае вайсковае кіраўніцтва паставіла задачу ўзяць горад да 9 мая. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі 14 красавіка.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі (злева). Фота: Галоўнакамандуючы УСУ / Facebook

«Вораг засяроджвае намаганні для прарыву нашай абароны на захад ад Бахмута, выхаду да канала Северскі Данец — Данбас, авалоданні населеным пунктам Часаў Яр, стварэнні ўмоў для далейшага прасоўвання да Краматорскай агламерацыі», — гаворыцца ў паведамленні Сырскага.

Ён піша, што войска РФ выкарыстоўвае колькасную перавагу, а таксама «разнастайныя матывацыйныя фактары, у тым ліку і расстрэлы». 

Некаторым падраздзяленням расіян удалося выйсці на ўскраіну горада: «асобныя групы пяхоты праціўніка выйшлі ў мікрараён «Новы», але былі знішчаны ўдарамі FPV-камікадзэ і агнём артылерыі».

«Пагроза застаецца актуальнай, з улікам таго, што вышэйшае расійскае ваеннае кіраўніцтва паставіла задачу сваім войскам захапіць Часаў Яр да 9 мая», — піша Сырскі.

Па яго словах, для ўмацавання абароны ўкраінскае камандаванне на гэтым кірунку ўзмацніла брыгады: далі дадатковыя боепрыпасы, дроны, сродкі РЭБ.

Каментары17

  • *
    14.04.2024
    Усе ж Пуцін дачакаўся свайго. Захад здае Украіну. 

  • Думайце галавой, а не тэлемарафонам
    14.04.2024
    *, як захад можа здаць Украіну? Гэта захад 30 год раскладаў Украіну і знішчаў яе ваенны патэнцыял? Гэта захад абіраў на вольных выбарах абіраў прарасейскую ўладу? Гэта захад не даваў Украіне ісці шляхам Польшчы і ўвайсці ў НАТА ў 2004 годзе? Што за каша ў Вашай галаве?
  • F-16 на падлёце
    14.04.2024
    *, не звiздi пуцiнскi щур, нiхто вам Украiну не здасць.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць