Свет22

«Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі». Мэр Вільні прадставіў план абароны горада

Плануюцца закупкі бетонных блокаў, «зубоў дракона» і «сталёвых вожыкаў».

Мэр Вільні Валдас Бенкунскас апублікаваў план палітыкі па абароне літоўскай сталіцы. Кіраўнік горада заявіў, што Вільня, у выпадку канфлікту, стане мэтай нумар адзін, піша Delfi.

«І, па-за ўсякім сумневам, — мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС, якая з'яўляецца пагрозай», — адзначыў мэр.

План можна падзяліць на дзве часткі: дапамогу абароне і ўмацаванне грамадзянскай абароны. Дапамога абароне ўключае парк мер па контрмабільнасці, новую прастору для дронаў, ваенную камендатуру і прыняцце нямецкай брыгады ў сталіцы і ў Літве.

Меры па контрмабільнасці ахопяць усходнюю і паўднёвую часткі горада, план павінны рэалізаваць да восені. Плануецца аб'явіць конкурс на закупкі бетонных блокаў для перакрыцця дарог, процітанкавых надаўбняў (зубоў дракона), зборных камплектаў сталёвых «вожыкаў».

«Яны ў першую чаргу патрэбныя для блакавання ўезду ў горад па дарогах. Асноўныя дарогі ў паўднёвым і ўсходнім кірунку, калі глядзець на знешнюю мяжу НАТА. Гэта ахоплівае і сетку невялікіх дарог, пачынаючы з лясных, гравійных, якія маглі б выкарыстоўвацца падчас атакі на горад», — распавёў мэр. 

На працягу года мерамі контрмабільнасці збіраюцца пакрыць увесь горад.

Карту дарог, якія будуць перакрываць у выпадку вайны, публічыць не будуць. Яе распрацуюць сумесна з ваеннымі спецыялістамі. Таксама плануецца стварыць новую трасу для дронаў, дзе па папярэдняй рэгістрацыі змогуць трэніравацца дзеці і дарослыя.

Каментары2

  • Жорчык
    02.07.2024
    "публічыць" - дарагая рэдакцыя, падкажыце, у якім слоўніку ёсць гэтае слова?

    Ці вы ўжо не нясеце адказнасці за якасць свайго інфа-прадукту?
  • чаму Вільня так блізка да беларускай мяжы, калі Вільнюс - ісконна летувісскі горад?
    03.07.2024
    "За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС,"
    можа яшчэ трэба шапачкі з фальгі набыць?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць