Грамадства

Пенсіянерку з Салігорска Ганну Стражэвіч асудзілі да чатырох гадоў калоніі

Ганну абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Вясна».

59-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе была распачата за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК), «абразу міліцыянта» (арт. 369 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Суд быў закрытым, таму падрабязнасці абвінавачванняў невядомыя. Меркавана, судзілі яе ў тым ліку за салідарнасць з палітвязнямі. Вядома, што Ганна актыўна пісала ім лісты.

Суддзя Вікторыя Паляшчук агучыла жанчыне прысуд — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф 550 базавых велічыняў (22 000 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці9

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?8

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы7

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці9

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць