Грамадства77

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы

Відэа з выпускнікамі ў Вілейцы, што прыехалі на аўтазапраўку падзякаваць сваёй былой класнай кіраўніцы, стала папулярным у тыктоку. Але разам з тым выклікала пытанні: чаму настаўніца, якую дзеці памятаюць і любяць, вымушаная працаваць на АЗС? Былая настаўніца адказала. 

У тыктоку завірусілася кранальнае відэа, на якім выпускнікі 11 класа адной з вілейскіх школ з кветкамі прыехалі на аўтазапраўку, каб падзякаваць сваёй былой класнай у дзень апошняга школьнага званка. Разам са школьнікамі прыехалі іх бацькі.

Kraj.by звязаўся з дзяўчынай і даведаўся, як яна ўспрыняла такі сюрпрыз.

Ганна Тарговіч каля года таму змяніла працу і цяпер працуе аператаркай на аўтазапраўцы.

— Гэтыя дзеці — мой адзіны выпуск за перыяд працы ў школе, я іх вяла пяць гадоў — з пятага па дзявяты клас. У нас шмат супольных добрых успамінаў. Гэты ўчынак быў нечаканы для мяне і вельмі прыемны. Мой уклад у іх выхаванне не прайшоў дарма, раз яны здольныя на такія прыгожыя ўчынкі і павагу да сваіх педагогаў, — сказала яна.

Цяперашняя праца на аўтазапраўцы Ганне падабаецца, хаця і працу ў школе яна ўспамінае з цеплынёй у голасе.

— Працу вырашыла змяніць не з-за зарплаты, проста захацелася новага досведу, — коратка пракаментавала свой выбар дзяўчына.

@peramoga.by Выпускники с букетом приехали поздравить свою бывшую классную #выпускники #последнийзвонок #вилейка #Вилейка #вилейскийрайон ♬ оригинальный звук - peramoga.by ᥫ᭡ - Шлях перамогі

Каментары7

  • Імя
    27.05.2025
    Дык не распавяла ж, а сышла ад адказу - які там "новы досвед" на запраўцы? Ну і правільна, зараз шчырасць у СМІ нікому не на карысць.
  • даведка
    27.05.2025
    Отработала по целевому направлению пять лет и свалила в королевы бензоколонки.
    Но на видео видно, что больше всего там подсуетились и снимали детей родители.
  • Никита Лешуков
    27.05.2025
    Лукасистема уничтожает наилучших. Чиновник - хозяин и над людьми (им так хотелось бы).

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў9

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць