Свет1313

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі

Галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян у эфіры праграмы Уладзіміра Салаўёва заклікала жыхароў Расіі спакайней ставіцца да паліўнага крызісу, адзначыўшы, што расіяне ўжо перажывалі больш складаныя часы, піша The Insider.

«Бензіну няма? Ну, я яшчэ памятаю, маё пакаленне памятае, як ежа наогул была па картках. Вы не памятаеце, ці што? У маім горадзе, у Краснадары, у 1992 годзе былі купоны. Мы іх выразалі, хадзілі. А я асабіста хадзіла з вёдрамі ва ўзросце 11—12 гадоў і яшчэ раней — па ваду. Не па кока-колу, не па штосьці, а па ваду, таму што вады не было», — заявіла яна.

Сіманьян распавяла, што праціўнікі Расіі дабіваюцца, каб расіяне «пабеглі, як у 1917 годзе, звяргаць цара-бацюшку», аднак зараз, на яе думку, сітуацыя іншая, і народ усё вытрымае.

«Заклікаю ўсіх: паспакайней, паспакайней. Так, цяжка, так, вельмі цяжка, але паспакайней», — дадала яна.

Паводле падлікаў The Insider, на канец чэрвеня нястача паліва фіксавалася ў 88 з 89 падкантрольных Расіі рэгіёнаў.

Каментары13

  • Украінскі аглядальнік
    08.07.2026
    Карткі на ежу яна памятае. Але тады не было дэфіцыту бензіна ва ўжо сканалым СССР, як зараз у Расеі. Праз месяц-другі атрымаеце карткі на ежу, ворпатку і бензін. Зацягвайце, расейцы, свае паясы, рыхтуйцеся да жыцця, як у Паўночнай Карэі. Ваша расейскае шчасце не за гарамі - вось пра гэта хоча сказаць Сіманьян, але пакуль не наважваецца.
  • 453543
    08.07.2026
    А мо РУСКІЯ пачнуць самі за сябе гаварыць, а не армяне, чачэны і іншыя "рускія". Мо гэтыя РУСКІЯ і зразумеюць, што іх дураць і спыняць, нарэшце, вайну са сваімі "маларускімі", якія бліжэй за ўсіх да іх, у рэшце рэшт, па паходжанню, і ад якіх яны та і паходзяць.
  • мае рацыю
    08.07.2026
    Маладзец, рыхтуе скрэпаносных да голаду і холаду, хаця, скрэпаносным, у голадзе і холадзе, - нашмат утульней, зручней і больш зразумела.
    Для скрэпаносных Расеі, жыць з прыбіральней (туалетам) у хаце, у цяпле, бяз голаду і галечы, з прыбыткам і заможна, - дыскамфортна, няскрэпаносна і няўтульна, нязручна...
    Таму, яна, мае рацыю

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць