Свет33

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі

У Сербіі з вайсковымі ўшанаваннямі пахавалі Ратку Младзіча — былога камандуючага арміяй Рэспублікі Сербскай, якога міжнародны суд у Гаазе прысудзіў да пажыццёвага зняволення за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo

Тысячы прыхільнікаў Младзіча прайшлі маршам да могілак Топчыдэр у Бялградзе пасля паніхіды ў царкве. Многія прыехалі арганізавана з Рэспублікі Сербскай (частка Босніі і Герцагавіны) і розных гарадоў Сербіі. Для іх Младзіч быў не ваенным злачынцам, а «героем, які абараняў сербскі народ».

Цела Младзіча даставілі з Гаагі, дзе 84‑гадовы генерал памёр у турэмнай бальніцы. Пасля прыбыцця труну прынялі сербскія вайскоўцы і накрылі сцягамі Сербіі і Рэспублікі Сербскай. Па дарозе да медыцынскай акадэміі і пазней да царквы людзі сустракалі картэж з плакатамі ў падтрымку Младзіча, а некаторыя паліцыянты і вайскоўцы аддавалі яму вайсковае прывітанне.

На развітанні прысутнічалі высокапастаўленыя сербскія чыноўнікі, прадстаўнікі Рэспублікі Сербскай, сын прэзідэнта Сербіі, а таксама пасол Расіі. Пахавальную службу ўзначаліў патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы Парфірый, Младзіч быў названы праваслаўным хрысціянінам і сербскім салдатам.

Ратка Младзіч, вядомы пад мянушкай «баснійскі мяснік», быў асуджаны за генацыд у Срэбраніцы, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Ягоныя войскі былі датычныя да масавых забойстваў і этнічных чыстак, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч чалавек.

Пахаванне выклікала рэзкую крытыку з боку сем'яў ахвяр. Арганізацыя «Маці Срэбраніцы» заявіла, што ўшанаванне асуджанага за генацыд з'яўляецца ганьбай. Некаторыя амерыканскія палітыкі таксама заклікалі Сербію і Рэспубліку Сербскую не дапускаць афіцыйнага ўслаўлення Младзіча.

Па словах праваабаронцаў, такія ўрачыстасці не спрыяюць прымірэнню на Балканах, бо замест памяці пра ахвяр у цэнтры ўвагі зноў аказваецца ваенны злачынца. Яны лічаць, што гэта таксама сведчыць пра захаванне ў Сербіі палітыкі адмаўлення і змяншэння значнасці злачынстваў, за якія Младзіч быў асуджаны.

Каментары3

  • И
    07.09.2026
    Не сделали сербы никаких выводов, значит путь в ЕС им будет закрыт. Значит их страна так и останется отстойником для хороших русских (а на самом деле прихованых имперцев).
  • Вой
    07.09.2026
    Дзікуны...
  • Абы-што
    07.09.2026
    Трохі пажыўшы на гэтым свеце заўважыў выразнае падзяленне людзей у адносінах да каштоўнасцяў. У адных яны (каштоўнасці) агульныя - не рабі людзям тое, чаго сабе не жадаеш. Апошнім часам гэта пашыраецца на жывёл, расліны і наогул навакольнае асяроддзе. Іншыя заўсёды падзяляюць людзей на свой-чужы і ў залежнасці ад гэтага могуць рабіць страшныя рэчы. Тое самае і з асяроддзем - усё чужое знішчыць, сваімі помнікамі, назвамі, мовай, культурай ўсё запаланіць.

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць