Эксперты ўстанавілі прычыну смерці трох чалавек, чые трупы былі выяўленыя ў Быхаве
Здарэнне адбылося 6 жніўня.

Увечары ў РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі пра тое, што яе суседзі не выходзяць на сувязь, а з кватэры даносіцца непрыемны пах. Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў доме трох памерлых.
Для ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапічнае даследаванне. Па выніках праверкі адбіткаў пальцаў у дактылатэцы ДКСЭ былі ўстаноўленыя асобы памерлых — гэта 62– і 59‑гадовыя мужчыны і 58‑гадовая жанчына. Грамадзяне злоўжывалі спіртнымі напоямі, вялі асацыяльны лад жыцця, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Згодна з заключэннямі эксперта, смерць наступіла ў выніку вострага атручвання этыленгліколем. Гэта пацвярджалася наяўнасцю рэчыва ў крыві, мачы, мышачнай тканцы і ўнутраных органах, а таксама шматлікімі крышталямі аксалатаў кальцыю ў прасветах нырачных каналаў. Атручванне адбылося ў выніку ўздзеяння этыленгліколю ў празмернай канцэнтрацыі незадоўга да наступлення смерці.

Таксама было даследавана змесціва канфіскаваных у доме бутэлек. У вадкасці адной з іх таксама выявілі этыленгліколь, які, дарэчы, шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці аўтамабільных тэхнічных вадкасцяў, такіх як антыфрыз і тасол.
Каментары