Свет

Эстонія абвінаваціла расійскія спецслужбы ў падпале будынка Milrem Robotics у Таліне

УСУ выкарыстоўваюць яе гусенічныя платформы THeMIS.

Фота EDR

Пажар у будынку абароннай кампаніі Milrem Robotics быў наўмысным падпалам, арганізаваным па замове расійскіх спецслужбаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна, піша «Новая газета Еўропа».

Паводле слоў кіраўніка МЗС, эстонскія ўлады разглядаюць тое, што адбылося, як частку больш шырокай кампаніі Расіі ў Еўропе, мэта якой — запалохаць еўрапейскія краіны і аслабіць іх падтрымку Украіны.

29 верасня МЗС Эстоніі выклікала часовага паверанага ў справах Расіі Ленара Салімуліна. Крэмль адхіліў абвінавачанні, назваўшы іх «галаслоўнымі».

Узгаранне адбылося ў ноч на 15 жніўня на вуліцы Бетані ў Таліне. Агонь хутка патушылі, пацярпелых не было. Па справе затрымалі трох грамадзян Латвіі.

Кампанія Milrem Robotics вырабляе беспілотную наземную вайсковую тэхніку. УСУ выкарыстоўваюць яе гусенічныя платформы THeMIS.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі11

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць