Свет

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак

Урад Ірака заявіў, што амерыканскія вайскоўцы цалкам пакінулі краіну. Па словах прадстаўніка іракскага ўрада, з Ірака вывелі ўсе баявыя падраздзяленні ЗША, а таксама сілы, якія займаліся лагістычнай падтрымкай. Аднак Злучаныя Штаты афіцыйна гэтую інфармацыю яшчэ не пацвердзілі, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Ali Abdul Hassan

Пра вывад амерыканскіх войскаў ЗША і Ірак дамовіліся ў 2024 годзе. У апошнія гады ў краіне знаходзілася каля 2500 амерыканскіх вайскоўцаў. Апошнія амерыканскія падраздзяленні размяшчаліся ў Эрбілі ў курдскім рэгіёне, на вайсковай базе каля аэрапорта Багдада, а таксама ў так званай «зялёнай зоне» — урадавай частцы іракскай сталіцы.

З 2014 года ЗША разам з саюзнікамі праводзілі ў Іраку і Сірыі ваенную аперацыю супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». У 2017 годзе было абвешчана пра ваенны разгром ІД у Іраку, а ў 2019‑м — у Сірыі. Пры гэтым асобныя ячэйкі арганізацыі захаваліся і працягваюць здзяйсняць напады, хоць больш не кантралююць значных тэрыторый у гэтых краінах.

Сітуацыя з бяспекай у Іраку апошнім часам пагоршылася на фоне вайны ў Іране. Падчас гэтага канфлікту атакам падвяргаліся амерыканскія аб'екты ў Іраку, а таксама пазіцыі курдскіх сіл.

Чакаецца, што вывад амерыканскіх войскаў будзе адзначацца ў Іраку як «Дзень незалежнасці». 28 верасня, калі заканчваецца ўстаноўлены тэрмін вываду, у краіне былі запланаваныя адразу чатыры святочныя мерапрыемствы. Дзяржаўныя ўстановы ў гэты дзень не працавалі.

Першапачаткова меркавалася, што звязаныя з Іранам узброеныя групоўкі ў Іраку па меры вываду амерыканскіх войскаў раззброяцца, а іх удзельнікі пасля ўвойдуць у склад дзяржаўных сілавых структур. Аднак прэм'ер-міністр Ірака Алі аз-Зейдзі абвясціў, што гэтую меру адклалі да чэрвеня 2027 года.

Амерыканскія войскі ўпершыню ўвайшлі ў Ірак у 2003 годзе разам з саюзнікамі. Мэтай аперацыі было звяржэнне тагачаснага кіраўніка краіны Садама Хусэйна. У 2011 годзе амерыканскія вайскоўцы вярнуліся ў Ірак ужо па просьбе ўрада краіны для ўдзелу ў барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы».

З 2015 года ў міжнароднай аперацыі ўдзельнічаў і нямецкі Бундэсвер, асноўнай задачай якога была падрыхтоўка іракскіх вайскоўцаў. Цяперашні мандат прадугледжвае магчымасць знаходжання ў Іраку да 500 нямецкіх вайскоўцаў і дзейнічае да студзеня 2027 года. Міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль разлічвае, што нямецкія вайскоўцы змогуць захаваць прысутнасць у Эрбілі і пасля завяршэння міжнароднай аперацыі ў Іраку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць