Здароўе1717

Артроз, астэахандроз — гутарка з рэўматолагам пра хваробы суставаў і хрыбта

Праблемы, з якімі рана ці позна сутыкаецца амаль кожны, мы абмеркавалі з доктарам-рэўматолагам медыцынскага цэнтра «Ладэ» Ірынай Варонька.

Ірына Варонька — спецыяліст у кардыялогіі і рэўматалогіі, доктар вышэйшай катэгорыі. У 1990 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 2010-м годзе ёй была прысуджаная вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук.

«Наша Ніва»: З якімі хваробамі прыходзяць да рэўматолага?

Ірына Варонька: Рэўматычныя захворванні — гэта шырокае кола хвароб, сярод якіх ёсць як досыць простыя, якія ўзнікаюць у многіх людзей з узростам (да прыкладу, астэаартроз), так і больш сур’ёзныя. Сістэмныя захворванні злучальнай тканіны даволі рэдкія, але калі тэрапеўт западозрыў падобныя змены ў арганізме, то неабходная кансультацыя рэўматолага. Найбольш распаўсюджаныя хваробы суставаў — прыпуханні, ацёкі, боль, пачырваненні.

«НН»: Чаму часта пры болях у суставах ідуць не да рэўматолага, а да хірурга?

ІВ: Вызначыць, да каго адправіць пацыента — рэўматолага або хірурга — павінен тэрапеўт. І калі сам пацыент прымае рашэнне ісці да хірурга, то гэта, як правіла, памылка. Хірургі патрэбныя ў тым выпадку, калі ёсць неабходнасць менавіта хірургічнага ўмяшання: зрабіць унутрысустаўны ўкол, праверыць, ці ёсць пералом або ўдар. Але вырашыць пытанне, ці трэба гэта, павінен тэрапеўт. Тэрапеўт — гэта «дыспетчар», які мусіць накіраваць чалавека да правільнага спецыяліста.

«НН»: Як праяўляецца астэаартроз?

ІВ: Астэаартроз, або, як цяпер больш правільна казаць, астэаартрыт, звычайна праяўляецца з узростам. Часцей — у жанчын у перыяд менапаўзы, калі храстковая пласцінка становіцца няўстойлівай: пачынае сцірацца, з’яўляецца боль. Пры гэтым змяншаецца сустаўная прастора, запаляецца капсула сустава. Гэта прыводзіць да таго, што сустаў губляе свае амартызуючыя ўласцівасці і не можа пераносіць без болю тых нагрузак, якія раней былі нармальнымі.

«НН»: Як часта сустракаецца гэтая хвароба?

ІВ: У 60% людзей, старэйшых за пяцьдзесят гадоў, ёсць астэаартрыт. Сярод старэйшых за семдзесят гадоў гэтая лічба яшчэ вышэйшая.

«НН»: Хто ў групе рызыкі?

ІВ: Часцей за ўсё артроз з'яўляецца ў людзей, чыя праца звязаная з цяжкай фізічнай нагрузкай, у людзей з парушэннем восяў ніжніх канечнасцяў (напрыклад, О-падобныя ці Х-падобныя ногі), у людзей з плоскаступнёвасцю, а таксама ў тых, хто ў маладосці займаўся прафесійным спортам.

«НН»: Як знізіць імавернасць захварэць на астэаартрыт?

ІВ: Ёсць розныя віды прафілактыкі. Усё залежыць ад прафесіі, полу, ладу жыцця. Універсальная парада для ўсіх — сачыць за вагой. Яна не павінна быць вышэй за нармальныя значэнні для пэўнага ўзросту. Безумоўна, карыснымі будуць гімнастыка, лячэбная фізкультура, плаванне, своечасовае і правільнае лячэнне захворванняў, якія ў будучыні могуць прывесці да астэаартрыту (расцяжэнні, пераломы і іншыя траўмы).

«НН»: Цяпер усё больш людзей пакутуюць на астэахандроз. Раскажыце пра гэтае захворванне.

ІВ: Астэахандроз — гэта нерэўматычнае захворванне міжпазваночных дыскаў. Наогул, гэта стан хрыбетніка, характэрны практычна для кожнага чалавека пасля 27 гадоў. Але калі з'яўляецца боль, абумоўлены тым, што дыск перажывае нейкія змены, якія траўмуюць нервы, альбо з'яўляюцца шыпавідныя разрастанні міжпазванковых суставаў, то неабходна прымаць пэўныя меры: займацца гімнастыкай, рэгулярна выконваць фізічныя практыкаванні, размінку і весці правільны лад жыцця. Гэта нармальны рэжым працы і адпачынку, правільнае харчаванне, фітнэс, рэгулярная разгрузка хрыбетніка. Пры з'яўленні болю неабходна легчы, размяцца, расцягнуць хрыбетнік.

«НН»: Як лечыцца астэахандроз?

ІВ: Для прафілактыкі ўзнікнення боляў неабходна займацца лячэбнай фізкультурай. Акрамя таго, карыснымі будуць масаж, ігларэфлексатэрапія, цеплавыя працэдуры, плаванне. Наогул, астэахандроз «лечыцца» спортам і адэкватнымі фізічнымі нагрузкамі. У чалавека павінен быць дастаткова добры каркас цягліц, каб забяспечыць стабільны стан міжхрыбетных дыскаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць