Інтэрнэт і СМІ

«З такім аб’ёмам хэйту сутыкнуўся ўпершыню». Мелказёраў паабяцаў за падпіску выпусціць відэа па-беларуску — і атрымаў шмат крытыкі

Ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў аб’явіў чэлендж — калі на яго інстаграм падпішуцца 30 тысяч чалавек, ён запіша выпуск па-беларуску. Многія абурыліся, што для кантэнту на роднай мове выстаўляюцца ўмовы.

Мікіта — аўтар канала «Жизнь-малина». Ягоныя інтэрв’ю з вядомымі беларусам збіраюць сотні тысяч праглядаў. Гутаркі выходзяць па-руску, у нядаўнім выпуску вядучы прапанаваў: калі на яго інстаграм падпішуцца 30 тысяч чалавек, ён гатовы запісаць наступнае інтэрв'ю па-беларуску. 

Павел Белавус падтрымаў ідэю і на сваёй старонцы ў Фэйсбуку заклікаў падтрымаць Мікіту. Але не ўсе ўхвалілі ідэю. «Што замінае без гэтага зрабіць відэа па-беларуску?» — пытаюць людзі.

Блогерка Ганна Бонд абурылася, што такім чынам журналіст спрабуе хайпануць, каб пасля прадаваць рэкламу ў акаўнце, з аўдыторыяй у 30 тысяч зарабіць можна больш.

«Персанаж прымушае нас упрошваць яго прыспусціцца з вышыняў да ўзроўню беларускай мовы. Брыдота. Хай сабе працягвае на сваёй вялікадзяржаўнай. А я лепш на ёй Дудзя пагляджу», — адрэагаваў журналіст Алесь Пілецкі.

Заступіўся за блогера галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч, дзе ў свой час працаваў журналістам Мелказёраў.

«Асабліва абураюцца тыя, хто даўно размаўляе па-беларуску. Логіку іх эмоцый увогуле не магу спасцігнуць.

Чалавек робіць якасны праект. У праекта вельмі прыстойная па колькасці аўдыторыя. І калі гэтую аўдыторыю хаця б раз «апыліць» беларускай мовай, гэта будзе проста цудоўна (або ёсць іншыя меркаванні?). Тым больш не факт, што толькі раз.

Ну і смешна казаць пра хайп на беларушчыне. Калі даеш пост на мове — гэта амаль гарантаванае зніжэнне праглядаў адсоткаў так на 60. Мудрагелісты такі хайп».

«Наша Ніва» спытала самога Мікіту, ці быў ён гатовы да такой рэакцыі.

«Калі ў цябе расце публіка, натуральна, што з ёй расце і колькасць хэйту. Плюс трэба разумець, што мы ўсе, незалежна ад статусу, у якім знаходзімся, (эмігранты, тыя, хто сядзеў, пацярпелыя ад рэжыму ці не) траўмаваныя (Мелказёраў з'ехаў за мяжу — НН). У кожнага свой боль, які дэтануе ў залежнасці ад сітуацыі. 

У гэтым халівары абсалютна розныя прэтэнзіі. І што Саша Івулін сядзіць, а я клянчу падпіску, і тое, што я быццам спускаюся на ўзровень беларускай мовы. З такім аб’ёмам хэйту я сутыкнуўся ўпершыню. Было крыху дзіўна.

Калі ты нічога не робіш з беларускай мовай, то цябе не чапаюць. Як толькі заходзіш на гэту тэрыторыю — з’яўляюцца адэпты, якія жорстка хэйцяць ці спрабуюць тэсціраваць неафітаў, якім у дадзеным моманце аказаўся я.

Такім досведам прыкольна валодаць, але не заўсёды прыкольна знаходзіцца ў стадыі яго назапашвання. Безумоўна, гэта зробіць мяне мацнейшым, пойдзе на карысць, і ў плане прасоўвання канала нам так ці інакш патрэбна агалоска і важна, што мы выклікаем рэакцыі.

Мне, канечне, непрыемна. І калі я кагосьці пакрыўдзіў, то прашу прабачэння, але агулам выказваю ўсім падзяку за неабыякавасць. Спекуляваць на матчынай мове мы ніякім чынам не хацелі».

Блогер тлумачыць: складанасці пераходу на беларускую мову для яго, перш за ўсё, у эмацыйным блоку. І спадзяецца, што іншым ахвотным гэты шлях будзе прайсці лягчэй.

«Сорамна памыляцца, быць не вельмі ўпэўненым. І ў кадры будзе няёмка губляць некаторы час на тупняк і падбор беларускіх слоў. Гэта асабіста для мяне выклік».

Хапае і тых, хто падтрымаў Мікіту. Да жаданай лічбы яму зараз не хапае 700 падпісантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе10

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць