Грамадства1414

Сілавікі паведамілі, што Аляксандру Каско год да затрымання «вёў» супрацоўнік ГУБАЗіКа

Тэлеграм-канал сілавікоў паведаміў, што пра беларуску Аляксандру Каско, якую 19 снежня асудзілі на 10 гадоў зняволення, цэлы год да яе затрымання збіраў інфармацыю супрацоўнік ГУБАЗіКа, якому ўдалося здабыць яе давер.

Аляксандра Каско

Калі верыць сілавікам, у пачатку 2022 года супрацоўнік гродзенскага ГУБАЗіКа «з дапамогай метадаў сацыяльнай інжынерыі» здабыў давер карыстальніка з нікам Homo Liber — адміністратара нібыта «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. Праз месяц высветлілася, што гэта Аляксандра Каско — яна нібыта сама раскрыла сваё імя.

«Затрымалі яе толькі ў лютым 2023, пры тым, што ўлетку 2022 яна без перашкодаў, але пад кантролем сілавікоў, прыязджала ў Беларусь. Ну вы зразумелі, так? Цэлы год з ёй камунікаваў, кантраляваў, вывучаў кола кантактаў і атрымліваў іншую інфармацыю супрацоўнік ГУБАЗ», — гаворыцца ў допісе.

Пры гэтым тэрмін Каско нібыта мог бы быць большым, калі б яна «актыўна не супрацоўнічала з аператыўнікамі».

Аляксандру Каско затрымалі 9 лютага 2023 года, калі яна вярнулася з Польшчы. Спачатку дзяўчыне далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але на волю яна не выйшла. Ёй закідалі артыкул 361-4, «судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля дадаліся яшчэ сем артыкулаў, сярод якіх «распальванне варожасці ці варажнечы» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання».

Каментары14

  • смык
    20.12.2023
    Затрымалі яе толькі ў лютым 2023, пры тым, што ўлетку 2022 яна без перашкодаў, але пад кантролем сілавікоў, прыязджала ў Беларусь. Ну вы зразумелі, так? 
    ==================================
    Так, зразумелі, што вы звычайныя ілгуны, як і ваш пахан. І навошта першы раз выпусцілі, калі абвінавачвання выстаўленыя за падзеі 2020 года? Затрымалі звычайна па спісе "эстремістаў" на мытні. І гэты спіс пастаянна папаўняецца. Гэта яе і згубіла, калі ўлетку 2022 яе ў гэтым спісе яшчэ не было. Падумала што пранясло і паплацілася. Мяркую, што наогул ўся інфа пра перасячэнне мяжы ідзе напрамую ў губазік і кгб, дзе ўсіх прабіваюць па сваіх спісах ў рэжыме анлайн. Так што не суйцеся. 
  • Сярожа
    20.12.2023
    Губазику верить- себя не уважать.
  • Сергей
    20.12.2023
    Всю ненависть вам не упаковать, гэбжшные мращи. Чем хвалитесь? Тем, что людей мучаете в угоду шизофренику? Страна на грани исчезновения, бизнеса нет, госпредприятия в убытках, путины воруют таланты молодые! Чему радуетесь....вел год....чтоб тебя водили срать под руки всю твою оставшуюся жизнь.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць