Андрэй Расінскі. Кадры1111

Такога Холмса вы яшчэ не бачылі

Караціст і забіяка са звычкамі Тэрмінатара і агента 007.

posterШэрлак Холмс (Sherlock Holmes)
ЗША — Вялікабрытанія — Аўстралія, 2009, каляровы, 128 хв.
Рэжысёр: Гай Рычы
Ролі выконваюць: Робэрт Даўні мл., Джад Лоў, Рэйчэл МакАдамс, Марк Стронг, Эдзі Марсан, Джэймс Фокс, Ганс Мэцісан
Жанр: Комікс-гатычны дэтэктыў паводле сцэнару Майкла Робэрта Джонсана, Энтані Пэкхама, Саймана Кінбэрга паводле персанажаў Конана Дойля
Адзнака: 7,5 (з 10)

Шэрлак Холмс і доктар Ўатсан арыштоўваюць небяспечнага лорда Блэквуда. Але па павешанні сатаніст зусім не памёр. Ён тэрарызуе горад і плануе захапіць уладу ў Брытанскай імперыі. Сябры-дэтэктывы ідуць па следзе…

Шэрлак Холмс на экране бываў розным. Быў класічны лонданскі дэтэктыў з задумлівым тварам Васіля Ліванава. І быў недарэка, за якога працаваў Ўатсан. Быў Шэрлак Холмс худы і тоўсты. І быў нават Шэрлак Холмс — жанчына. Але героя, якога прапанаваў нам Гай Рычы, свет нават не ўяўляў.

Новы Холмс у выкананні Робэрта Даўні — караціст і забіяка са звычкамі Тэрмінатара і агента 007. Ён круціць амуры з авантурысткаю Ірэн Адлер, спыняе стужкавыя пілы перад самым носам ахвяры і сігае ў Тэмзу з акна. Не саступае зубадрабільнаму Холмсу і доктар Ўатсан (Джуд Лоў). Дэтэктыўна-гангстэрская парачка разносіць Лондан (і злачынны свет) ва ўшчэнт.

«Шэрлак Холмс» Гая Рычы — ударны комікс у шэра-гатычных танах. Ягоныя сваякі — маньячны трылер братоў Г’юз («З апраметнай»), лічбавы францускі «Відок» і казкі пра Супермэна. Новыя прыгоды не маюць нічога супольнага з кананічнымі гісторыямі пра Шэрлака Холмса. А Конан Дойль, які быў спірытам, рыдае ад кпінаў з замагільнае містыкі.

Затое ёсць Бейкер-стрыт і зляканая прыгодамі місіс Хадсан.

Ёсць нязменная скрыпка і люлька.

І ёсць слынны дэдуктыўны метад, перад якім бяссільныя самыя акультныя змовы.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць