Свет

«Газпрам» спыняе пастаўкі газу Малдове

«Газпрам» сёння накіраваў у АТ «Малдовагаз» апавяшчэнне, у якім гаворыцца, што малдаўская кампанія рэгулярна не выконвае свае аплатныя абавязацельствы па дзейным кантракце, што з'яўляецца істотным парушэннем яго ўмоў.

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

У сувязі з гэтым «Газпрам» з 8:00 маскоўскага часу (супадае з мінскім) 1 студзеня 2025 года цалкам спыняе пастаўкі газу ў Малдову.

«Абмежаванне будзе дзейнічаць датуль, пакуль ПАТ «Газпрам» пісьмова не паведаміць АТ «Малдовагаз» пра іншае. ПАТ «Газпрам» пакідае за сабой усе свае правы, уключаючы права на аднабаковае скасаванне кантракту і права патрабаваць з АТ «Малдовагаз» кампенсацыі ўсіх страт і выплаты штрафаў за невыкананне і/або неналежнае выкананне АТ «Малдовагаз» сваіх абавязацельстваў па кантракце», — заяўляе «Газпрам».

Раней у чаканні гэтага кроку з боку «Газпрама» ўлады Малдовы з 16 снежня ўвялі надзвычайнае становішча ў энергетычнай сферы тэрмінам на 60 дзён.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заклікала малдаван эканоміць электраэнергію:

«Я ведаю, што цэны на энерганосьбіты турбуюць многіх. Урад робіць усё магчымае, каб забяспечыць краіну электраэнергіяй і газам, а таксама дапамагчы малазабяспечаным людзям аплаціць свае рахункі. Але мы ўсе можам зрабіць гэта прасцей. Невялікія змены ў нашых штодзённых звычках могуць мець вялікі ўплыў-яны дапамагаюць нам эканоміць энергію і скарачаць выдаткі», — заявіла Мая Санду.

Яна прапанавала часцей выключаць святло, асабліва ў гадзіны-пік. Таксама лідарка Малдовы прапанавала пазбягаць адначасовага выкарыстання некалькіх электрапрыбораў і знізіць тэмпературу кандыцыянера на адзін градус.

«Разам мы годна перажывем гэтую зіму. Малдова заўсёды дэманстравала, што яна мацнейшая, калі мы салідарныя», — дадала Санду.

Прэм'ер Малдовы Дорын Рэчан папярэдзіў, што хоць запасы газу ў Малдове ёсць, але ў краіне могуць узнікнуць праблемы з электраэнергіяй.

«Мы максімальна наросцім аб'ём вытворчасці — у нас ёсць некаторыя рэзервы, мы будзем злучаныя з Румыніяй, зможам выкарыстоўваць лінію высокага напружання на поўначы, яна ўразлівая, але мы выкарыстоўваем усе сродкі, каб пастаўляць неабходную вам электраэнергію Малдове».

Пры гэтым расійскі газ самі ўлады Малдовы не закуплялі і раней, ён ішоў у прарасійскае сепаратысцкае Прыднястроўе, з уласнымі самаабвешчанымі ўладамі. Аднак Кішынёў закупляў электрычнасць з Малдаўскай ГРЭС, якая знаходзіцца на тэрыторыі Прыднястроўя, і вось для яго вытворчасці якраз і выкарыстоўваўся расійскі газ.

«Таксама мы разглядаем і сцэнар вытворчасці электраэнергіі на Малдаўскай ГРЭС за кошт газу, які мы купім спецыяльна для гэтага. Усё залежыць ад цаны газу. Але мы бачым, што цэны на еўрапейскім рынку пайшлі ўніз, таму такі варыянт мы разглядаем», — заявіў Рэчан 20 снежня.

Прыднястроўе ж цяпер рызыкуе застацца ўвогуле без цяпла. У Расіі ёсць магчымасць пастаўляць туды газ праз трансбалканскі трубаправод, але Масква настойвае, каб Кішынёў аплаціў запазычанасць за пастаўкі газу ў мінулыя гады. Улады Малдовы. аднак, гэты абавязак не прызналі, спасылаючыся на вынікі міжнароднага аўдыту, праведзенага ў 2023 годзе на замову Кішынёва.

Прадстаўнікі самаабвешчаных уладаў Прыднястроўя абвясцілі, што 1 студзеня ў рэгіёне адключаць ацяпленне, але электрычнасць у ім будзе, бо ГЭС перавядуць на вугаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Усе навіны →
Усе навіны

Балкунец хоча праехацца на веласіпедзе з Варшавы да мыса Рока ў Партугаліі12

Беларускі фатограф два гады ляжыць пасля кавіду і цяпер зусім страціў сон22

Прайсці медагляд і распавесці ўсё пра сваякоў: жонка турка расказвае пра пакуты з атрыманнем ДНЖ для мужа ў Беларусі19

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі1

Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне

З урада Сербіі выключылі галоўнага прарасійскага палітыка

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»5

Дэпутат-гісторык Даніловіч расказаў пра 28 еўрапейскіх народаў, якія прыйшлі захопліваць Беларусь разам з Гітлерам26

Лукашэнка даў сваёй нявестцы медаль Францыска Скарыны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы2

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць