Грамадства

У 2024 годзе больш за 5800 беларусаў былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных справах

Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па структурах салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024, піша «Вясна».

Пяты год у Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае здзекавацца з арыштаваных па палітычных артыкулах, утрымліваючы іх у нечалавечых умовах у ізалятарах. Людзі вымушаныя тыднямі сядзець у перапоўненых камерах без сродкаў гігіены, чыстай бялізны і цёплага адзення; спаць на падлозе; піць брудную ваду з-пад крана; не прымаць душ. Па-ранейшаму некаторых арыштантаў утрымліваюць у такіх умовах па некалькі месяцаў.

Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе. Пры гэтым усе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што да праваабаронцаў праз запалоханасць грамадства не даходзяць усе звесткі пра рэпрэсіі. 

«Вясна» ў лічбах расказвае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.

Колькасць рэпрэсій у мінулым годзе 

Паводле даных «Вясны», з рознымі відамі рэпрэсій (затрыманні, допыты, ператрусы) у мінулым годзе сутыкнуліся не менш за 8 895 чалавек. Чвэрць рэпрэсаваных — жанчыны.

Мапа рэпрэсій 

Самай рэпрэсіўнай часткай Беларусі застаюцца Мінск і Мінская вобласць — 2 772 чалавекі. Далей па колькасці рэпрэсій ідуць Брэсцкая і Гродзенская вобласці — 1 925 і 1 363 чалавекі.

Адміністрацыйны пераслед 

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым у 2023 годзе.

Суды за «атрыманне дапамогі» 

У большасці выпадкаў беларусаў судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але пасля масавага рэйду КДБ па структурах салідарнасці ў студзені 2024 года сваякоў і родных палітвязняў пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Тады падставай для пераследу стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

У выніку больш за 150 чалавек атрымалі вялікі штраф за атрыманне дапамогі праз INeedHelpBY, а таксама мусілі выплаціць кампенсацыю сумы «замежнай» аплаты. 

Самыя рэпрэсіўныя суддзі 

«Вясна» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі па колькасці разгледжаных адміністрацыйных спраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў19

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы14

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў19

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць