У Мінску адкрыўся першы дыскаўнтар Unistore. Ён размясціўся ў гандлёвым цэнтры All House на Даўгінаўскім тракце, 188, паведамляе выданне «Анлайнер».

У краме прадстаўлена больш за 7000 найменняў тавараў. Сярод іх ёсць як беларускія прадукты, так і імпартная экзотыка — італьянскія спагеці, кітайская паста з соевых бабоў, камчацкія крабы і аўстрыйскія цукеркі з марцыпанам.
Галоўнае адрозненне новага фармату ад звычайных крамаў Unistore — прынцып фарміравання цэн. У звычайных крамах сеткі больш нізкая цана часта дзейнічае пры куплі некалькіх аднолькавых тавараў. У новым дыскаўнтары зніжаная цана дзейнічае ўжо пры куплі адной адзінкі. Таксама ёсць тавары, на якія дзейнічаюць дадатковыя акцыі і зніжкі.
Увогуле ж гэта ўжо дзявятая крама сеткі Unistore у Беларусі.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары