Уладзімір Пуцін узмацніў абмежаванні на вываз з Расіі наяўных рублёў.
Згодна з новым указам прэзідэнта, грамадзянам забараняецца вывозіць больш за 1 млн расійскіх рублёў [зараз гэта 12 тысяч даляраў — НН] у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) — Арменію, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан, — а таксама ў Азербайджан, Таджыкістан і Узбекістан.
У сваю чаргу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забарона дзейнічае незалежна ад сумы.
У выпадку парушэння забароны ў фізічнай асобы будзе канфіскаваная сума, якая перавышае 1 млн рублёў, а ў юрыдычнай асобы або ІП — усе вывезеныя наяўныя грошы.
Выключэнне прадугледжана, калі грамадзянін вывозіць грошы праз вызначаныя ўрадам міжнародныя аэрапорты і можа пацвердзіць банкаўскімі выпіскамі зняцце ўсёй сумы з рахункаў. Асобныя выключэнні зробленыя для юрыдычных асобаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі і забяспечваюць працу расійскіх дыпламатычных і консульскіх устаноў.
Каментары
Там ўсе абшчакі і буйныя карпарацыі маюць запас 100-даляравых банктнотаў. Трэба за мяжу - кабан вязе. Потым пацаны прыязжаюць і культурна адпачываюць у Ніцы ці Малазе.
І так, ані чорта для ніх санкцыі не працуюць, бо купіць расейскі пашпарт на другое імя - не праблема. А хто паспеў купіць які румынскі ці чарнагорскі - наогул лепей за беларусаў умовы.