Андрэй Расінскі. Кадры33

Слова ў абарону разні

«Масакра» ламае рамкі і распачынае новы жанр. Піша Андрэй Расінскі.

Масакра

Беларусь, 2010, каляровы, 100 хвілінаў

Рэжысёр: Андрэй Кудзіненка

Мастак: Артур Клінаў

Кампазітар: Алег Хадоска

Мантаж: Аляксандр Дэбалюк

Ролі выконваюць: Дзмітры Мілер, Андрэй Назімаў, Марыя Курдзяневіч, Аляксандр Колбышаў, Вячаслаў Паўлюць, Сяргей Уласаў, Святлана Зелянкоўская, Аксана Лясная, Сяргей Журавель, Алена Адзінцова, Паліна Сыркіна, Аляксандр Кашпераў, Аляксей Сянчыла, Алег Гарбуз, Іван Мацкевіч, Генадзь Фамін, Аляксандр Малчанаў

Жанр: бульба-хорар паводле сцэнару Аляксандра Качана дый Андрэя Кудзіненкі, складзеным паводле беларускім легендаў і «Локісу» Праспэра Мэрымэ

Адзнака: 7,5 (з 10)

Пасля разгрому паўстання Кастуся Каліноўскага ў маёнтак графа Пазуркевіча трапляе авантурнік Казанцаў, які робіць выгляд, што цікавіцца графскай бібліятэкай. Авантурнік цытуе Пушкіна й заляцаецца да графскай нявесты. Недарэкі-госці збіраюцца на заручыны. Але маёнтак — мядзвежая бярлога, а сам граф —пярэварацень.

Першы бульба-хорар «Масакра» Андрэя Кудзіненкі ўжо раскалоў кінаграмадства й гледачоў.
Адныя крытыкі зацята адмаўляюць у карціне высокі змест, другія (небеспадстаўна) — бачаць процьму пластоў. Адныя накідваюцца на Кудзіненку за расейскую мову (у вуснах расейскага генерала), другія — папракаюць аўтара ў лютым беларускім нацыяналізме.

Адным — замала крыві, другія скардзіліся на ейныя пырскі. Адныя рагочуць ад жанравых цытатаў, захапляюцца саламянымі інсталяцыямі Артура Клінава ды раскошай кадру, другія — патрабуюць пусціць стваральнікаў на мядзвежы фарш.

Для адных фільм — занадта аўтарскі, для другіх — масавы.

Але што вы хацелі ад фільма, дзе ўсе героі — пярэваратні і нават святар — падпольны паўстанец?

«Масакра» ламае рамкі й з аўтарскім імпэтам распачынае новы жанр. У гэтым жанры сацыяльныя выказванні замаскаваныя пад містычную помсту, мова — партызаніць, страх жартуе, а залімітная жарсць — цнатлівая.

Адны будуць гэтую стужку любіць, другія — адпрэчваць. Але тыя, хто яе любяць, — будуць глядзець яе і глядзець.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць