Афіша

«Арт Сядзіба» абвяшчае набор у школу арт-мэнэджараў

«Арт Сядзіба» распачынае «Школу арт-мэнэджара» для маладых, актыўных, крэатыўных і творча настроеных людзей, каб навучыць асаблівасцям працы ў сферы культурнага мэнэджмэнту. Дэдлайн падачы заявак — 1 студзеня 2014 года.

«Школа арт-мэнэджара» — гэта новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы: мэнэджараў у сферы культуры, арганізатараў канцэртаў, спецыялістаў па прасоўванні арт-прадуктаў і іншых.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца маладыя актыўныя, крэатыўныя і творча настроеныя людзі, які ў будучыні хочуць арганізоўваць свае мерапрыемствы.

За час навучання ўдзельнікі даведаюцца, з чаго пачынаць арганізацыю і правядзенне ўдалага мерапрыемства, як падабраць добрую пляцоўку для канцэрта, як правільна ствараць афішы, як эфектыўна правесці інфармацыйную і рэкламную кампаніі і шмат іншага. На семінары будуць прыходзіць не толькі лектары, але і цікавыя госці — аўтары крэатыўных культурных праектаў, якія падзеляцца сваім досведам са студэнтамі Школы.

Пасля пройдзенага курса навучэнцы змогуць правесці свае мерапрыемствы пры падтрымцы «Арт Сядзібы».

Па выніках Школы будзе зняты дакументальны фільм «Ад ідэі да падзеі — 2», які раскажа пра тое, як ідэі ўдзельнікаў Школы ператварыліся ў рэальнасць.

Падаць заяўку на «Школу арт-менеджара» можна на сайце. Удзел ва ўсіх мерапрыемствах Школы бясплатны. Арганізатары не кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікам з іншых гарадоў. Свае пытанні накіроўвайце на e-mail: [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі5

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі5

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць