Грамадства33

Некаторым палітвязням да палітычных артыкулаў дадаюць крымінальную справу за парнаграфію

Некаторым палітвязням адначасова з пратэснымі артыкуламі дадаюць і крыміналку па парнаграфічных артыкулах — за выраб і распаўсюджванне такога кантэнту. Наколькі гэта частая практыка, складана сказаць, таму што падобная статыстыка дзяржорганамі не публікуецца. Reform.by знайшоў як мінімум 11 падобных кейсаў.

Рэсурс піша, што па некаторых справах па пратэсных артыкулах паралельна заводзілі крыміналку па такіх крымінальных артыкулах, як 343 (выраб ці распаўсюджванне парнаграфіі) і 166-171 (прысвечаны палавой недатыкальнасці і свабодзе).

Напрыклад, палітвязень Фелікс Жылінскі, які нарадзіўся ў 1964 годзе, асуджаны на чатыры гады паводле некалькіх палітычных артыкулаў, уключаючы абразу Лукашэнкі. «Акрамя таго, ён па сумніўных падставах абвінавачаны па ч. 1 арт. 343 КК за выраб і захоўванне з мэтай распаўсюджвання малюнка парнаграфічнага характару», — пісаў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод кейсаў прыводзіцца і сітуацыя палітвязеня Мікалая Даніша, асуджанага ў лютым 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У спісе яго артыкулаў, паводле звестак «Вясны», ёсць 343 КК, звязаны з парнаграфіяй. Мікалай Даніш унесены КДБ у спіс тэрарыстаў, але там не пазначаны 343-ы артыкул.

Ці ўсе справы выдуманыя? Адвакат Антон Гашынскі лічыць, што, верагодна, не, але калі чалавекам першапачаткова зацікавіліся ў сувязі з палітычным артыкулам, то справа ў любым выпадку звязаная з ім.

Каментары3

  • Мойша
    07.04.2023
    Артыкулы за порна мусяць быць скасаваныя такжа як і артыкулы за абразу і так далей
  • асоба пацярпелая
    07.04.2023
    прашу дадаць да крымінальнай справы вась гэту картінку - nashaniva.com/313910
  • 20 6аркаманаў, 20 прастытутак, астатнія ціхія парнафілы
    08.04.2023
    Ну вось... Хоць нешта новае ў свеце: будзе новы "народны артыкул".

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць