Свет11

Стралок, які забіў 20 чалавек у штаце Мэн, быў інструктарам па агнястрэльнай зброі і «чуў галасы»

Падазраваны ў стральбе ў Льюістане ў амерыканскім штаце Мэн Роберт Кард пагражаў адкрыць агонь на вайскова-трэніровачнай базе ў горадзе Сака ў тым жа штаце, піша РБК са спасылкай на дакумент з базы звестак для супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Роберт Кард. Фота: паліцыя Льюістана

У дакуменце гаворыцца, што 40-гадовы Роберт Кард быў інструктарам па агнястрэльнай зброі, ён знаходзіўся ў вайсковым рэзерве і быў прыпісаны да навучальнага цэнтра ў Сака.

Улетку ён правёў два тыдні ў псіхіятрычнай клініцы. У дакуменце не пазначаныя падрабязнасці аб лячэнні Карда і аб яго стане, але сказана, што ён меў «праблемы з псіхікай» і распавядаў, што «чуе галасы».

У выніку стральбы ў Schemengees Bar & Grille і боўлінгу Just-In-Time Recreation у розных частках Льюістана загінулі прынамсі 16 чалавек, яшчэ дзясяткі пацярпелі. Тэлеканал ABC паведамляе пра мінімум 20 загінулых.

CNN спачатку паведаміў пра 22 загінулых, потым напісаў пра 16 чалавек. Паводле звестак CNN, раненні атрымала ад 50 да 60 чалавек.

Каментары1

  • Чаркашкварка
    26.10.2023
    Шыза. А у нас вось такiя жа два якiя развязалi вайну супраць Украiны знiшчылi ужо сотнi тысяч чалавек, тысячы засталiся без рук без ног, мiльены без дамоу, i нiчога, сядзяць сябе далей кiруюць i сапсуюць паветра, рыхтуючы ужо ядзерную сутычку

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі27

УСУ паказалі расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць