Ежа33

Ёгуртны ці кефірны халаднік з агуркамі — з балгарскімі ноткамі

Рэцэпт, які прыдасца ў летні сезон.

Bulgarian sour milk soup
Фота: Freepik

Каб прыгатаваць суп з агуркамі і грэцкімі арэхамі з балгарскімі ноткамі, спатрэбіцца:

  • 2-4 ачышчаныя зубкі часнаку
  • соль па смаку
  • 2 шклянкі густога простага ёгурту (можна грэчаскага) ці кефіру
  • 2 сталовыя лыжкі алею, найлепш калі аліўкавага
  • 2 кубкі пачышчаных грэцкіх арэхаў, дробна нарэзаных
  • 1 доўгі агурок або 3 маленькія, нарэзаныя дробнымі кубікамі
  • 1 шклянка ледзяной вады, калі магчыма — крынічнай
  • 2 лыжкі лімоннага соку
  • свежамолаты перац

Для гарніру:

  • кубікі лёду (па жаданні)
  • дробна нарэзаныя грэцкія арэхі
  • алей
  • дробна нарэзаны свежы кроп або мята

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце часнок у ступку з ½ чайнай лыжкі солі і разамніце да стану пасты.
  2. Змясціце ёгурт у місу. Дадайце алей, часнок і грэцкія арэхі. Узбіце венцам ваду і лімонны сок. Дадайце соль і свежамолаты перац па смаку. Астудзіце на працягу гадзіны або даўжэй.
  3. Тым часам злёгку прыпраўце агуркі соллю і дайце сцячы вадзе ў друшляку на 15 хвілін. Дадайце да ёгуртавай сумесі і перамяшайце.
  4. Калі маеце жаданне, пакладзіце ў кожную міску па кубіку лёду і разліце суп. Зверху пасыпце здробненымі грэцкімі арэхамі, пры жаданні апырскайце алеем і пасыпце кропам або мятай.

Каментары3

  • Ёг Урт
    03.07.2024
    Mне не хватает в нем изящества, по-этому нет.Старательнее нужно быть, а не ляп-тяп. Вот это вот хотел сказать.
  • Единство и борьба противоположностей :)))
    03.07.2024
    >1 шклянка ледзяной вады, калі магчыма — крынічнай / 2 шклянкі густога простага ёгурту (можна грэчаскага) ці кефіру -->>https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/343513/
    ------------------------------------------------------------------------------------------------

    >Гастраэнтэролагі не рэкамендуюць піць пасля агуркоў халодную ваду(!!!),.. і асабліва(!!!) малако (!!!). Інакш парушаецца дзейнасць страўніка, абцяжарваецца страваванне, могуць узнікнуць болі ў жываце і адчуванне цяжару ў ім.-->https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/346106/
  • кому><амса,а комутомат
    06.07.2024
    кому хотел(а) сказать? себе?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць