Першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі абраны Сяргей Сыранкоў. Такое рашэнне прынята на X Пленуме ЦК КПБ, піша БелТА

Да сённяшняга дня Сяргей Сыранкоў быў другім сакратаром ЦК КПБ (сакратаром па ідэалогіі), а партыю ўзначальваў Аляксей Сокал.
Сыранкову — 40 гадоў, ён з Краснаполля. Скончыў Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова па спецыяльнасці «Англійская і нямецкая мовы», Акадэмію кіравання.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Краснапольскага райвыканкама; першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Быў дэпутатам Краснапольскага райсавета дэпутатаў, Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары