Вайна88

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі

Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што «не можа быць запрашэння ў НАТА часткі тэрыторыі Украіны».

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Украінская ўлада згаджаецца, што ў выпадку ўступлення Украіны ў НАТА падчас вайны артыкул 5 Паўночнаатлантычнага дагавора можа распаўсюджвацца не на ўсю яе тэрыторыю.

Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў на прэс-канферэнцыі 1 снежня са старшынёй Еўрапейскай рады Антоніу Коштай у Кіеве, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна ніколі юрыдычна не прызнае любой акупацыі Расіяй сваіх зямель.

«Не можа быць запрашэння ў НАТА часткі тэрыторыі Украіны. Гэта аўтаматычнае прызнанне, што ўсе астатнія тэрыторыі не толькі ў небяспецы, але і што іншыя тэрыторыі — не ўкраінскія. Таму Украіна ніколі не пойдзе на гэта. Калі гэта запрашэнне, то толькі цалкам усіх тэрыторый», — падкрэсліў ён.

«Але мы разумеем, што 5-я папраўка [артыкул 5 Паўночнаатлантычнай дамовы], калі ты чалец NATO, не можа дзейнічаць падчас вайны на ўсёй тэрыторыі Украіны, таму што краіны супраць рызык прыцягнення іх у вайну», — дадаў Зяленскі.

Артыкул 5 прадугледжвае, што напад на аднаго ўдзельніка NATO расцэньваецца як напад на NATO агулам і выклікае адказ з боку ўсіх чальцоў альянсу.

Зяленскі спадзяецца, што Байдэн наблізіць запрашэнне Украіны ў NATO.

Зяленскі адзначыў, што афіцыйны Кіеў не атрымліваў ад партнёраў якіх-небудзь прапаноў аб фармаце сяброўства ў Альянсе.

На гэтым тыдні Зяленскі ўпершыню выказаў гатоўнасць пагадзіцца на замарозку вайны з Расіяй, калі NATO запросіць Украіну ў Альянс і дасць гарантыі бяспекі для падкантрольнай Кіеву тэрыторыі.

Украінская ўлада раней прызнавала, што Альянс не накіруе Кіеву запрашэнне аб уступленні да завяршэння вайны, і казала, што такое ўступленне адбудзецца менавіта ў межах міжнародна прызнаных межаў.

Каментары8

  • Пісь-пісь
    01.12.2024
    "не можа быць запрашэння ў НАТА часткі тэрыторыі Украіны" - і не схлусіў жа! Сцыклівыя заходнія палітыканы не запросяць ні частку, ні тым больш усю Ўкраіну. Калі б хацелі выратаваць украінцаў, то войскі НАТА яшчэ ў 2022-м маглі б быць уведзены ў краіну. І вайна б скончылася вельмі хутка.
  • Да да 11
    02.12.2024
    Никуда Украина не вступит если поляки построили на границе с Украиной оборонительные сооружения.
  • Попкорн
    02.12.2024
    Во смеху будзе, калі Ўкраіна пахавае NATO. NATO заснаванае як альянс супраць камуністычнай акупацыі і толькі. Існаванне гэтага ўтварэння да нашага часу было толькі данню традыцыі. Цяпер, як запахне смажаным, калі акажацца, што трэба будзе запрагацца за нейкую там Украіну, ці Літву, то грамадзяне ўмоўнай Бельгіі гэтага не зразумеюць.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць