Свет55

Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную трактоўку 5-га артыкула НАТА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную інтэрпрэтацыю 5-га артыкула Дамовы аб стварэнні НАТА, якая гарантуе калектыўную абарону краін-удзельніц у выпадку нападу на адну з іх.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Падчас размовы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One Трампа спыталі, ці пацвярджае ён абавязацельствы ЗША адносна саюзнікаў па НАТА паводле гэтага артыкула.

На гэта ён адказаў, што «ўсё залежыць ад таго, як вы яго трактуеце», і адзначыў, што ёсць шмат розных інтэрпрэтацый гэтага пункта.

Таксама прэзідэнт ЗША дадаў, што сябруе з многімі лідарамі краін НАТА і гатовы ім дапамагаць. А на дадатковае пытанне пра гатоўнасць абараняць саюзнікаў заявіў, што выступае за «захаванне жыцця і бяспекі людзей», але дасць дакладны адказ пра сваю трактоўку артыкула 5 толькі пасля прыбыцця на саміт НАТА, а не падчас палёту.

Артыкул 5 з'яўляецца асновай існавання НАТА з часоў «Халоднай вайны» і вызначае прынцып калектыўнай абароны: напад на адну краіну разглядаецца як напад на ўсіх.

Трамп ужо раней крытыкаваў саюзнікаў ЗША за тое, што яны, маўляў, недастаткова фінансуюць сваю абарону і занадта спадзяюцца на падтрымку Вашынгтона.

Каментары5

  • Барадзед
    24.06.2025
    Трамп далёк от военной науки как небо от земли. Что он может трактовать?
  • сігога
    24.06.2025
    А, ну добра, калі ты нам не дапамаеш з рускімі, мы не дапамагаем цябе з Кітаем, бо там розныя трактоўкі ёсць, ведаеш? А што такое? Не падабаецца?
  • Пеця
    24.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць