Ежа

Незвычайная кавярня адкрылася ў Мінску. Там заказ трэба забіраць з тайніка

Каб атрымаць сваю каву, яе спачатку трэба знайсці.

У сталіцы адкрылася цікавая ўстанова. Яе «фішкай» з’яўляецца незвычайная выдача заказаў кліентам. Каб атрымаць сваю каву, яе спачатку трэба знайсці, піша Office Life.

Кавярня называецца «Дзівацтвы цудаў». Яна адчынілася 12 верасня на вуліцы Карла Маркса, 17, побач са знакамітым «Грунвальдам». Пакуль там прадаюць толькі каву, гарачыя морсы і пончыкі, але меню абяцаюць пашырыць.

Выдача заказу ва ўстанове — гэта цэлы спектакль. Ваш пончык можа з’явіцца ў самым нечаканым месцы.

Напрыклад, проста са сцяны, шматлікіх схованак, шафы, люстэрка або з кніжных паліц.

Зрэшты, з незвычайнага там не толькі гэта. Дызайн таксама цікавы. Кажуць, ён амаль увесь створаны ўручную і нагадвае казку «Аліса ў Краіне цудаў».

Кавярня працуе без выходных з 10:00 да 21:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць