Эканоміка88

Лукашэнка: Да будаўніцтва комплексу «Мінск-Мір» павінны далучыцца ўсе рэспублікі былой Югаславіі

Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «Мінск-Мір» павінна стаць «узорам супрацоўніцтва ўсяго нашага славянскага свету». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з саўладальнікам сербскай кампаніі «Браты Карыч» Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам.

Лукашэнка ўдакладніў, што, паводле інфармацыі, якую ён мае, кампанія «Браты Карыч» паспяхова вядзе свой бізнес у Беларусі. «Не тое, што вялікіх, наогул праблем у вас там няма. У вас праекты ідуць. Усё абяцанае вы выконваеце», — заявіў ён. 

У той жа час, адзначыў кіраўнік дзяржавы, праекту па будаўніцтве цэнтра «Мінск-Мір» надаецца асаблівае значэнне. «Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права і перадусім вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе сур`ёзны праект, — сказаў Лукашэнка. — Будзе выдатна, калі да гэтага праекта далучацца ўсе рэспублікі, якія некалі ўваходзілі ў Югаславію. Я гэта толькі вітаць буду». 

Праект «Мінск-Мір», паводле меркавання Лукашэнкі, абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю. Беларускі бок, дадаў ён, прыкладзе максімум намаганняў «у выпадку ўзнікнення неабходнасці ўстараніць незразумелыя тармажэнні». 

Нагадаем, праект «Мінск-Мір» рэалізуецца на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1». Пасля некалькіх няўдалых спроб прыцягнення замежных інвестыцый у праект «Мінск-Сіці» (інвестдагавор з расійскай кампаніяй «Ітэра» быў скасаваны ў 2012 годзе) да забудовы тэрыторыі аэрапорта было вырашана прыцягнуць сербскі холдынг «Дана Астра», асноўным уладальнікам якога з`яўляецца Драгамір Карыч. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 22 верасня 2014 года. 

Канцэпцыя комплексу «Мінск-Мір» прадугледжвае будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра, будынка грамадска-дзелавога прызначэння, жылой забудовы, а таксама інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры, у прыватнасці школы і дзіцячага садка. Плануецца таксама будаўніцтва гандлёвага цэнтра плошчай 250 тыс. кв. м. Улады спадзяюцца арганізаваць у комплексе не менш як 27 тыс. новых працоўных месцаў. 

Меркаваны аб`ём інвестыцый у праект ацэньваецца ў 3,5 млрд. долараў. Пры гэтым у развіццё транспартнай і інжынернай інфраструктуры неабходна ўкласці не менш як 165 млн. долараў. Паводле ўказа, аэрапорт «Мінск-1» павінен будзе паступова спыніць сваю дзейнасць. 

У лютым кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец на спецыяльнай нарадзе раскрытыкаваў «нулявую ступень» рэалізацыі праекта «Мінск-Мір». 

Акрамя будаўніцтва комплексу «Мінск-Мір», кампанія «Дана Астра» рэалізуе ў сталіцы яшчэ некалькі праектаў, у прыватнасці будаўніцтва комплексу «Маяк Мінска».

Каментары8

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць