Спорт

«Аліварыя» правядзе першы футбольны стэндап у Мінску — абяцаюць смешныя жарты

28 чэрвеня мінскіх заўзятараў запрашаюць перавесці дух ад футбольных жарсцяў на стэндап-вечарыне ў фан-бары, які размясціўся гэтым летам у парку Перамогі. На камедыйнай вечарыне будуць жартаваць пра футбол — смешна, шчыра і без купюр, таму ўваход строга 18+.

У фан-бары

За якасць гумару адказваюць найлепшыя комікі сталіцы з аб'яднання Stand-Up Union — Раман Сідорчык і Сяргей Гарох, якіх шмат хто ведае па шоу «Comedy Батл», «Адкрыты мікрафон» на ТНТ і «Рассмяшы коміка», а таксама Дзмітрый Нарышкін, адзін з заснавальнікаў беларускі стэндап-рух.

«Аліварыя» працягвае аб'ядноўваць фанатаў футбола пад дахам фан-бара ў мінскім парку Перамогі. На гэты раз заўзятары змогуць правесці вечар у кампаніі з комікам самага вядомага камедыйнага аб'яднання краіны Stand-Up Union.

У ролі галоўнага «пацімейкера» футбольнай вечарынкі выступіць комік, якія даўно прапампоўвае якасны гумар не толькі мінчане, але і жыхары Украіны і Расіі. Да прыкладу, Сяргей Гарох яшчэ пару месяцаў таму смяшыў Бузову, Волю і Светлакова на шоу «Comedy Батл», а яшчэ рассмяшыў комікаў на 50 тысяч грыўняў у эфіры папулярнай украінскай перадачы. Рома Сідорчык у свой першы раз на «Comedy батл» практычна атрымаў перамогу, а гэтай вясной вярнуўся на шоу і дайшоў да паўфіналу.

Фуршэт ад «Аліварыі» пройдзе ў фармаце папулярнага брытанскага шоу QI (ад англ quite interesting. — вельмі цікава), якое 5 разоў прызнавалася найлепшай тэлегульнёй у Вялікабрытаніі. Комікам трэба будзе адказваць на цяжкавытлумачальныя пытанні аб футболе, пры гэтым зусім няважна, ведаюць яны правільныя адказы ці не, галоўнае — рабіць гэта смешна.

Стэндап на футбольную тэму пройдзе ў Мінску ўпершыню і будзе цалкам інтэрактыўным. Заўзятары змогуць не проста ад душы пасмяяцца з выступоўцаў-комікаў за куфлем піва, але і асабіста паспаборнічаць у мастацтве імправізацыі з профі. Месца Стывена Фрая, вядучага QI ў Брытаніі, зойме Андрэй Бонд, які слова не пазычае і дакладна забяспечыць высокі градус напалу футбольнага гумару.

Сезон футбольных вечарынак ад «Аліварыі» у самым разгары. Заўзятары ўжо на працягу паўмесяца прыходзяць на залатыя матчы ў фан-бар, дзе яднанне фанацкага кам'юніці адчуваецца асабліва моцна.

Наперадзе яшчэ 2 тыдні футбольных паці, на якіх кожны дзень чакаюць фанатаў, нават у святы і выхадныя. Дзверы фан-бара ў парку Перамогі адчынены з 10 да 24 гадзін. Для аматараў патусіць даўжэй працуе фан-бар 4-4-2, што на Зыбіцкай — у будні з 17 гадзін да 1 гадзіны ночы, а ў пятніцу і суботу да 4 гадзін раніцы.

Калі: 28 чэрвеня, 19:30

Дзе: фан-бар у парку Перамогі (на тэрыторыі «Велокафе»)

Уваход вольны.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць