Грамадства33

Абвешчаны збор для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў у Вільні

Абвешчаны збор на калядныя падарункі для беларускіх дзяцей, чые таты — беларускія ветэраны — змагаліся супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Гэтыя дзеці жывуць у Літве, не могуць вярнуцца да сябе дадому і часта пазбаўлены радасцяў, якія іншыя дзеці ўспрымаюць як само сабой зразумелае. 

Агулам у Літве жывуць 11 дзяцей беларускіх ветэранаў. Іх імёны не называюцца ў мэтах бяспекі. Узрост дзяцей — ад 5 да 17 гадоў.

У мінулым годзе віншаваў гэтых дзяцей беларускі добраахвотнік Аляксандр Царук (пазыўны «Сашко») і Любоў Рабцэвіч (жонка «Куся»). На жаль, увесну гэтага года Аляксандра не стала з-за хваробы. Але ягоная дачка Вольга вырашыла працягнуць справу бацькі. 

Арганізатары просяць зрабіць унёсак на рахунак дабрачыннай арганізацыі SASHKO, каб мы змаглі здзейсніць мары гэтых дзяцей і зрабіць іх свята святлейшым і цяплейшым. 

Paysera:

Savanorių organizacija SASHKO

IBAN: LT083500010016504536 (Paysera LT, UAB)

SWIFT/BIC: EVIULT2VXX

Stripe

https://donate.stripe.com/fZe2brgiX5Hd0qA000

Вэб-старонка

https://sashko.lt/

Калі ў вас ёсць пытанні, вы можаце задаць іх камандзе дабрачыннай арганізацыі «Сашко» па электроннай пошце:

[email protected]

Каментары3

  • Грэбаны сорам
    10.12.2024
    "Ветэраны" ці краіна, якой яны служаць, не ў стане купіць падарункі для 11 дзяцей? Не сорамна на такое збор арганізоўваць?
  • Ганьба
    10.12.2024
    Чаму гэта ня робіць міністарка Зазулінская і Прэзідэнтка Ціханоўская? Што гэта за стаўленне да нашых герояў??? Самі ваявалі - самі й выжывайце???
  • Русафоб
    10.12.2024
    Цікава, а што калі замест хейту і агрэсіі ў бок іншых, проста зайсці і закінуць 5-10 еўра на падарункі дзецям НАШЫХ добраахвотнікаў? Не, глупства кажу, выбачце.

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць