Грамадства55

«Вырашаецца пытанне з пляцоўкай». Канцэрт Макса Каржа ў Казахстане ўсё ж можа адбыцца

Казахстанскі білетны аператар паведаміў, што ў арганізатараў канцэрта ёсць усе дакументы. 

Макс Корж. Фота: інстаграм спевака

Канцэрт Макса Каржа ў Казахстане ўсё ж такі можа адбыцца. Прынамсі, пра гэта заяўляе аператар, які прадаваў білеты.

Напярэдадні дырэкцыя спартыўных збудаванняў Алматы заявіла пра адмену канцэрта, запланаванага на 6 верасня. Сярод прычын называўся раптоўны футбол — «Кайрат» упершыню ў гісторыі выйшаў у асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў (хоць першы матч тэарэтычна можа адбыцца 16-18 верасня) — і адсутнасць у арганізатараў канцэрта ўсіх неабходных дакументаў.

Але білетны аператар Ticketon заяўляе, што з дакументамі ўсё ў парадку.

«Па канцэрце Каржа. Інфармацыя ад арганізатараў: у яго ёсць неабходныя дакументы, і падрыхтоўка да канцэрта працягваецца. Зараз вырашаецца пытанне з пляцоўкай», — гаворыцца ў паведамленні.

Аператар дадаў, што да канца заўтрашняга дня чакаецца афіцыйнае абнаўленне. Пры гэтым каманда Макса Коржа пакуль не каментавала сітуацыю. 

Каментары5

  • Ру
    28.08.2025
    Кралала, хутчэй будуць у Расіі, дзе Корж планаваў.
  • Парадак
    28.08.2025
    Казахстан, аўтарытарная дзяржава, там паліцыя не будзе такая мяккая як у Польшчы. Рускае пацанства павінна ведаць, або даведаецца.
  • Кралала
    28.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць