Грамадства88

Лукашэнка ў нядзелю на чатыры дні паляціць у Кітай

Лукашэнка збіраецца быць у Кітаі чатыры дні, паведамляе ягоная прэс-служба. У асноўным ягоны візіт звязаны з удзелам у мерапрыемствах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

31 жніўня — 1 верасня ў горадзе Цяньцзінь Лукашэнка возьме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які стане найбуйнейшым у гісторыі гэтай арганізацыі.

Чакаецца, што на гэтым саміце кіраўнікі дзяржаў, якія складаюць гэтую арганізацыю, прымуць Цяньцзінскую дэкларацыю і зацвердзяць стратэгію развіцця ШАС на наступныя 10 гадоў — да 2035 года. Акрамя гэтага, будуць абмеркаваныя пытанні бяспекі, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, прынятыя адпаведныя рашэнні, сумесныя заявы і падпісаныя міждзяржаўныя пагадненні.

Таксама Лукашэнка возьме ўдзел у саміце ў фармаце «ШАС плюс», дзе да ўдзельнікаў далучацца кіраўнікі дзяржаў-назіральніц, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і высокія госці, запрошаныя Кітаем. Агульная колькасць удзельнікаў — больш за тры дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, 3 верасня Лукашэнка збіраецца прысутнічаць у Пекіне на святочных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі над Японіяй і заканчэнню Другой сусветнай вайны, у тым ліку на парадзе на плошчы Цяньаньмэнь.

Каментары8

  • Дети Беларуси
    29.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    29.08.2025
    Так яму гарыць той Кітай, што прапусціць першыя 4 дні (з усяго 7) вучэнняў АДКБ.
    Або так было запланавана?
  • Ёсік
    29.08.2025
    ., калі нешта дрэннае здарыцца ў бок Украіны, добра будзе казаць, што яго не было ў краіне, таму вось так. Ён жа казаў, што кіраваць атрымліваецца ў Беларусі толькі па-дыктатарскі, як бы ён гэтага не хацеў. А мо тыя вучэньні апасьля сыходу ад межаў Еўразьвязу ды скарачэньні колькасьці жаўнераў не цікавяць фельдфебеля-генералісімуса (нават, не ведаю, як яго завуць, калі апранае адмысловы блазанскі строй).

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам23

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам23

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць