Зараз дэлікатэс называецца «катлета са сметанковым маслам».

У сталовай Дзярждумы да пачатку восеньскай сесіі знікла катлета па-кіеўску, звярнуў увагу карэспандэнт крамлёўскага пула Аляксандр Юнашаў. Зараз дэлікатэс называецца «катлета са сметанковым маслам», паведамляе «Агенцтва».
На апублікаваным ім фота на вітрыне сталовай ляжаць катлеты, а на цэнніку пазначаная новая назва — «Катлета са сметанковым маслам», цана — 270 расійскіх рублёў (прыкладна 10 беларускіх).
У меню сталовай Дзярждумы была не толькі катлета па-кіеўску, але і сырнікі па-кіеўску за 120 расійскіх рублёў (4 беларускія рублі 30 капеек).
Каментары