Свет22

Зяленскі: Нават унутраныя сілы РФ перасталі азірацца на кволага гаспадара Крамля

Прэзідэнт Украіны заклікаў даць Кіеву план дзеянняў членства ў NATO. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Уступленне Украіны ў NATO будзе магутным сігналам свету, што гэта Альянс, які абараняе і абароніць, і гэта Альянс, які мае досвед пераможцаў і маральную перавагу пераможцаў, пераможцаў у цалкам справядлівай абароне… Каб гэта стала рэальнасцю, трэба, каб усе нашы партнёры па Альянсе перасталі азірацца на Крэмль падчас прыняцця сваіх важных рашэнняў…» — сказаў Зяленскі.

Ён мяркуе, што нават унутраныя сілы ў Расіі ўжо перасталі азірацца на кволага гаспадара Крамля.

«Вар'яцтва Пуціна прывяло да таго, што ён сам загнаў сябе ў глухі бункер праз сваю слабасць. І таму абсурдна азірацца на такога няздольнага кіраўніка такой няздольнай дзяржавы», — заявіў Зяленскі.

Са слоў Зяленскага, NATO будзе гарантаваць бяспеку для Украіны, а ўкраінскія сілы абароны і бяспекі будуць гарантаваць бяспеку і абарону для іншых чальцоў NATO.

Зяленскі падкрэсліў, што любы замарожаны канфлікт — гэта вайна. «Вайна, якая абавязкова разгарыцца, і пытанне толькі ў тым, калі? Колькі жыццяў яна забярэ? Таму свет павінен быць сумленным. Менавіта таму такі свет прадугледжвае ўкраінская формула міру. І менавіта таму ўкраінская формула міру мае ўніверсальную карысць: Украіна ніколі не пагодзіцца ні на адзін з варыянтаў замарожанага канфлікту», — сказаў Зяленскі.

З ягоных слоў, ад перамогі Украіны ў вайне з Расіяй выйграе цэлы шэраг краін, сярод якіх Грузія, Малдова, краіны Каўказа і Балтыі.

Каментары2

  • олен
    28.06.2023
    всё по плану -масква только обделалась, но для хрошего дела нужно.!
  • Valadzimir
    28.06.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць