Свет

Цела кіраўніка ХАМАС Сінвара могуць абмяняць на закладнікаў

Цела кіраўніка групоўкі ХАМАС Ях'я Сінвара могуць абмяняць на ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе. Аб гэтым паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Ізраілі.

Ях'я Сінвар быў абраны кіраўніком палітбюро ХАМАС у жніўні 2024 года. Фота: AP Photo / Adel Hana, File

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што вяртанне закладнікаў можа стаць адзіным спосабам для ХАМАС вярнуць цела лідара палесцінскай групоўкі. 

Ізраіль аб'явіў аб забойстве Сінвара 17 кастрычніка. На наступны дзень гібель Сінвара пацвердзілі ў ХАМАС. 

Сінвар лічыцца арганізатарам нападзення ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года. Ахвярамі тады сталі больш за тысячу чалавек. Больш за 250 чалавек былі захоплены і вывезены ў сектар Газа. Частку з іх абмянялі. На пачатак верасня ў руках ХАМАС заставаліся менш за сотню закладнікаў. Каля 40 з іх Ізраіль лічыць загінулымі.

Ізраіль лічыць, што забойства Сінвара адкрыла «значнае акно магчымасцяў» для вяртання закладнікаў.

У сваім выступе ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху заклікаў членаў ХАМАС, якія ўтрымліваюць ізраільскіх закладнікаў, скласці зброю і вярнуць палонных, паабяцаўшы, што таму, хто гэта зробіць, будзе дазволена «выйсці і жыць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць