Ужо вымалёўваецца першая статыстыка каментаў пасля пераходу на смс-рэгістрацыю. Каментаў пакуль чытачы змяшчаюць заўважна менш — у гэтым разлік ініцыятараў зменаў у заканадаўства апраўдаўся. Але пры гэтым вырасла колькасць лайкаў і дызлайкаў на каментах. Выглядае, што тыя людзі, якія пакуль самі не рашаюцца зарэгістравацца, у каментах сядзяць і актыўна лайкаюць тое, што ім даспадобы.
Іншае назіранне: каментатары пры рэгістрацыі аддаюць перавагу замежным і рандомным тэлефонным нумарам, даступным у інтэрнэце (кшталту www.freeonlinephone.org, https://www.mohmal.com/ru). Яны не давяраюць беларускім уладам і такім чынам перастрахоўваюцца.
Па выніках першага месяца мы апублікуем дакладную статыстыку па каментах.
Чытайце таксама: Новая сістэма размяшчэння каментароў. І што гэта за Клуб.nn.by?
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
-
Ціханоўскі і Пятрухін распаўсюдзілі новую лабуду: што палітвязень Папоў атрымаў 16 гадоў турмы з-за публікацыі «НН»
Каментары