Мова2424

Мова наша. Фарэль і стронга. І пструг!

«Панове-спадарове, вы апублікавалі рэцэпт запякання фарэлі. А хіба гэта правільнае слова? Хіба па-беларуску будзе не «стронга»? — запытаўся ў нас чытач Васіль.

Словы фарэль і стронга — абсалютныя сінонімы, як гіпапатам і бегемот, чай і гарбата.

Слова «фарэль» прыйшло ў беларускую мову з германскіх моў. Па-нямецку гэта «forelle», па-шведску «forell».

Слова «стронга» прыйшло з польскай. У старых славянскіх мовах гэтая рыба называлася «пструг», «пстронг». Імаверна, так і ў Беларусі калісьці яе называлі. Гэтае слова захавалася ў літаратурнай украінскай мове («пструг»), у чэшскай і славацкай - (pstruh), лужыцкай (pstruha), сербскай і харвацкай (па̀струга), славенскай (pǝstroga). Па-польску ж «пструг» - pstrąg, «пстронг» (аналагічна як мудры - «мондры», дуб - «донб» і г.д.). Вось гэтае «пстронг» і перайшло ў новабеларускую мову як «стронга», бо беларусы адаптавалі яго да сваёй фанетычнай сістэмы. Падыход «не ўжываць слова, бо яно гучыць, як і па-расейску», на нашу думку, няправільны, ён збядняе мову. Хай у мове будуць сінонімы: стронга і фарэль. Дый старое слова «пструг» мае права на вяртанне.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 9

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 9

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць