Грамадства

Палітзняволеную Алену Лазарчык адправілі ў ПКТ

Палітзняволеная Алена Лазарчык, якая адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, патрапіла ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, куды на працяглы тэрмін змяшчаюць асуджаных, якія нібыта парушаюць парадак і не выпраўляюцца пасля пакараньня ў штрафным ізалятары, куды фармальна могуць накіроўваць да 15 сутак, піша Радыё Свабода.

Перад гэтым Алена Лазарчык знаходзілася ў ШІЗА, але колькі і за якую «правіннасць», невядома.

«Яна цяпер у ПКТ і колькі гэта працягнецца, невядома. Схуднела, складана са здароўем. Сустрэч з адвакатам не прадбачыцца», — паведаміла крыніца пра Алену Лазарчык.

Алене Лазарчык 51 год, яна ўдава актывіста дэмакратычнага руху, абаронцы Курапат Сержука Мацкойця, які памёр у 2023 годзе.

У 2022 годзе Алена Лазарчык была асуджаная на 8 гадоў зняволення па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу ўключна з 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Лазарчык адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі, дзе паводле звестак «Вясны» правяла больш за 90 дзён у ШІЗА. Увесну 2025 года Алене Лазарчык дадалі да ранейшага тэрміну яшчэ 1,5 года па 411 артыкуле КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), агулам яна асуджаная на 9,5 года зняволення

На волі ў жанчыны застаецца непаўналетні сын Арцём, якім апякуюцца сваякі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць